19 красавiка 2024, Пятніца, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бекалюк: А дзе паўтара года была дзяржава?

12
Зміцер Бекалюк: А дзе паўтара года была дзяржава?
АКУМУЛЯТАРНЫ ЗАВОД У БЕРАСЦІ
ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ

Пратэстоўцы ў Берасці адказалі Лукашэнку.

Канфлікт вакол будаўніцтва ў Берасці акумулятарнага завода «АйПаўэр» доўжыцца ўжо паўтара года. Увесь гэты час берасцейцы выходзілі на вулічныя пратэсты, спрабуючы спыніць шкодную вытворчасць. Цягам апошняга тыдня ўлады фактычна прызналі, што пратэстоўцы маюць рацыю. Аднак удзельнікі пратэстаў мяркуюць, што кропку ў гэтай гісторыі ставіць рана. «Белсат» сабраў ключавыя заявы ў сітуацыі вакол акумулятарнага завода за апошні тыдзень.

«Мы меркавалі, што гэта будзе годнае прадпрыемства, якога ў краіне ў нас няма, у вытворчасці поўнага цыклу акумулятараў. Яно патрэбнае краіне. Але, на жаль, інвестар не вельмі прыстойны, ён пайшоў па шляху дзесьці завуалявання некаторых момантаў, якія выклікалі абурэнне сярод насельніцтва», – сказаў старшыня Берасцейскага аблвыканкама Анатоль Ліс у эфіры тэлеканала АНТ.

«Я ўбачыў правапарушэнні – з боку і асобных дзяржаўных службоўцаў, і асобных дзялкоў, якія паабяцалі пабудаваць у агульным патрэбны нам аб'ект», – заявіў напярэдадні Лукашэнка.

Нягледзячы на заявы прадстаўнікоў улады, 8 верасня ў цэнтры горада зноў сабраліся берасцейцы, якія змагаюцца супраць акумулятарнага завода. Яны мяркуюць, што спыняць барацьбу можна толькі пасля афіцыйнай, юрыдычна замацаванай пастановы пра закрыццё завода.

«Калі гэта ўвойдзе ў межы юрыдычнага поля, тады пытанне будзе закрытае. А пакуль расслабляцца нельга. Ініцыятыўная група не спыняецца на гэтым, мы будзем ціснуць да канца», – заявіў адзін з лідараў пратэстаў Зміцер Бекалюк.

Ён паведаміў, што пратэстоўцы вылучаюць на выбарах у Палату прадстаўнікоў трох сваіх актывістаў – Аляксандра Кабанава, Алену Макарэвіч і Рамана Кісляка. Яны павінны адстойваць інтарэсы пратэстоўцаў у парламенце. Бекалюк абвесціў кампанію збору подпісаў за кандыдатаў.

Пакуль заявы ўладаў поўнага даверу ў берасцейцаў не выклікаюць.

«А дзе паўтара года была дзяржава? Гэта што, паўтара года трэба было разбірацца, хто дзе хабар браў? Або давалі некаму магчымасць спакойна сысці, звольніцца? – казаў у нядзелю падчас чарговай акцыі Бекалюк. – Ніякага зруху адносна экалагічных правоў грамадзянаў не адбылося. Я не пачуў ад Лукашэнкі, што завод павінен быць зачынены. Я пачуў ягоныя словы, што завод нам быў патрэбны».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках