29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэк Ма пакінуў пасаду старшыні Alibaba

Джэк Ма пакінуў пасаду старшыні Alibaba
Джэк Ма

Мільярдэр для свайго звальнення абраў Дзень настаўніка – і гэта невыпадкова.

Адзін з самых вядомых кітайскіх інтэрнэт-прадпрымальнікаў Джэк Ма сышоў з пасады старшыні рады дырэктараў кампаніі Alibaba, паведамляе Techcrunch. Ён прадоўжыць працаваць у радзе да найбліжэйшага штогадовага сходу акцыянераў, а таксама застанецца пажыццёвым чальцом Alibaba Partnership, групы былых уплывовых кіраўнікоў і афіляваных з Alibaba Group, якія прызначаюць раду дырэктараў.

Пра свой сыход з вядучай ролі Джэк Ма абвесціў яшчэ год таму: "Alibaba ніколі не была пра Джэка Ма, але Джэк Ма заўсёды будзе належаць Alibaba", – заявіў ён летась.

Ма пакінуў пазіцыю CEO яшчэ ў 2013 годзе. У 2015 годзе на гэтую пазіцыю прыйшоў Даніэль Чжан, які і цяпер замяшчае Джэка Ма на пасадзе старшыні. Раней Чжан працаваў у кампаніі ў якасці галоўнага аперацыйнага дырэктара.

Джэк Ма для свайго звальнення абраў Дзень настаўніка, які адзначаецца ў Кітаі 10 верасня. Заснавальнік Alibaba доўгі час працаваў звычайным настаўнікам ангельскай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках