25 красавiка 2024, Чацвер, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр 19-гадовы ўчастковы, якога ў докшыцкім бары ўдарыў іншы міліцыянт

Памёр 19-гадовы ўчастковы, якога ў докшыцкім бары ўдарыў іншы міліцыянт
ІВАН ХІЛЬКО

Іван Хілько не дажыў чатыры дні да свайго 20-годдзя.

9 верасня ў Менску памёр 19-гадовы ўчастковы Докшыцкага РАУС Іван Хілько.

31 жніўня ў Докшыцкім бары «Сфера» яго ўдарыў іншы міліцыянт, 22-гадовы Аляксандр Жданько, піша nn.by.

Паводле словаў мясцовых жыхароў, канфлікт адбыўся праз дзяўчыну, якую не маглі падзяліць Жданько і адзін з братоў Івана.

Пасля здарэння Івана павезла хуткая, яго перавезлі ў Віцебск, адтуль у Менск. Ён знаходзіўся ў рэанімацыі.

Бацькі Івана не захацелі гутарыць з журналістамі. Але іх знаёмыя апавялі, што ў выніку ўдару ў Івана была моцна траўмаваная сківіца, адзін з яе аскепкаў пашкодзіў сонную артэрыю. А пасля падзення хлопец яшчэ і моцна стукнуўся скронню.

Пахаваюць Івана Хілько 11 верасня ў ягонай роднай вёсцы Несцераўшчына Докшыцкага раёна. 13 верасня хлопцу споўнілася б 20 гадоў.

Аляксандр Жданько, які ўдарыў Івана, быў затрыманы пасля бойкі, пасля чаго яго адпусцілі пад падпіску.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках