28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Украіна становіцца больш «стабільнай» у фінансавым плане, чым Беларусь

19
Як Украіна становіцца больш «стабільнай» у фінансавым плане, чым Беларусь
Фота: Getty Images

Усе гледачы дзяржаўных тэлеканалаў даўно прывыклі, што Беларусь - гэта астравок стабільнасці.

А Украіна - эканамічна няшчасная карумпаваная краіна, у якой ідзе вайна. Менавіта таму тысячы ўкраінцаў пераходзяць мяжу (часам са зброяй, калі верыць Аляксандру Лукашэнку), у пошуках лепшага жыцця, піша «Салiдарнасць».

Апошнія фінансавыя навіны з суседняй краіны калі не зняпраўджваюць, то ставяць пад сумнеў гэты ўстояны асацыятыўны шэраг.

Па-першае, сярэдні заробак ва Украіне нядаўна падскочыў да гістарычнага максімуму - 430 даляраў у эквіваленце. А з улікам звычкі многіх украінскіх працадаўцаў выплачваць заробак у «канвертах», гэтая сума ўжо цалкам супастаўная з нашымі «па пяцьсот».

Па-другое, украінская грыўня стала адной з нямногіх у свеце валют, якія рэзка выраслі да даляра. За апошні год валюта суседняй краіны ўмацаваліся да амерыканскай амаль на 13%. Для параўнання: беларускі рубель аслабеў на 7,3%.

Трэці нюанс - самы важны, хоць і цяжкі для ўспрымання. На днях аўтарытэтнае агенцтва Fitch апублікавала новы крэдытны рэйтынг, паводле якога Украіне было прысвоена значэнне «B» з пазітыўным прагнозам.

У гэты ж час Беларусь мае такую ж ацэнку: значэнне «B», але з невялікім нюансам. Прагноз па ёй - не пазітыўны, а стабільны. Гэта значыць, што, на думку міжнародных экспэртаў, паляпшэння фінансавай сітуацыі ў краіне найбліжэйшым часам чакаць не даводзіцца.

Вось і выходзіць, што Украіна паводле ўзроўню фінансавай стабільнасці дагнала і пачынае абганяць Беларусь, хоць некалькі гадоў запар знаходзілася ў пазіцыі адсталай.

Самае сумнае, што суседняя краіна мае такі рэйтынг, знаходзячыся на парозе інтэнсіўных эканамічных рэформаў, якія абяцае новы прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. І цалкам магчыма, што фінансавы дабрабыт Украіны ў найбліжэйшыя гады будзе толькі паляпшацца - крок за крокам.

У Беларусі ж ніякіх асаблівых рэформаў не плануецца, асабліва напярэдадні парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў. У такой сітуацыі з «выспы стабільнасці» эканоміка краіны цалкам можа ператварыцца ў застаялае балотца са смярдзючай вадой.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках