24 красавiка 2024, Серада, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча паставіла перашкоду на шляху расейскага газу ў ЕЗ

9
Польшча паставіла перашкоду на шляху расейскага газу ў ЕЗ
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Польшча выйграла ў Судзе ЕЗ справу што да наземнага прадаўжэння «Паўночнай плыні» на тэрыторыі Нямеччыны.

Польшча выйграла ў Судзе Еўрапейскага звязу справу што да наземнага прадаўжэння газаправода «Паўночная плынь» на тэрыторыі Нямеччыны, што дастаўляе газ з Расеі ў краіны Еўразвязу, - OPAL. Такім чынам, суддзі ЕЗ скасавалі пастанову Еўракамісіі 2016 года, якая дазволіла расейскаму «Газпраму» павялічыць прапускную здольнасць трубаправода «Паўночная плынь» за кошт доступу да газаправода OPAL, паведамляе «Радио Польша».

Старшыня праўлення Польскай нафтавай і газавай кампаніі (Polskie Górnictwo Naftowe i Gazownictwo) Пётр Вазняк заявіў, што рашэнне суда ЕЗ у дачыненні да газаправода OPAL уваходзіць у дзеянне неадкладна: «У адваротным выпадку мы мелі б справу з насмешкай над абавязковымі судовымі пастановамі. Нагадаю, што пастановы Суда ЕЗ заўсёды ў любой справе з'яўляюцца абавязковымі».

Як падкрэсліў Пётр Вазняк падчас прэс-канферэнцыі ў Варшаве, дзякуючы пастанове Суда ЕЗ штогадовая прапускная здольнасць трубаправода OPAL скароціцца амаль на 12,5 млрд кубаметраў.

Пастанова Брусэля была абскарджаная летась Польшчай пры падтрымцы Літвы і Латвіі. Суддзі ЕЗ прызналі, што пастанова Еўракамісіі была вынесеная з парушэннем прынцыпу энэргетычнай салідарнасці.

Міністр энэргетыкі Польшчы Кшыштаф Тхужэўскі адзначыў, што пастанова Суда ЕЗ ліквідуе манаполію «Газпраму» ў ЕЗ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках