23 красавiка 2024, aўторак, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клуб з юніёрскай лігі Квебека павітаў Дземчанку па-беларуску

Клуб з юніёрскай лігі Квебека павітаў Дземчанку па-беларуску
ВАЛЯНЦІН ДЗЕМЧАНКА

Беларускі хакеіст працягне кар'еру ў «Бе-Кома дракар».

Беларускі форвард Валянцін Дземчанка далучыўся да каманды «Бе-Кома дракар» з Галоўнай юніёрскай лігі Квебека (QMJHL), паведамляе pressball.by.

Клубная прэс-служба павітала хакеіста па-французску і па-беларуску.

«Многія задавалі пытанне: «Калі прыедзе Дземчанка? «Наш адказ: вось жа ён! Нядаўна прыбыў з Еўропы і сёння ўвечары ступіць на лёд у Бе-Кома. Сардэчна Запрашаем на борт Валянціна!», - адзначаецца ў інстаграме каманды.

Раней «Бе-Кома» абраў Дземчанку на імпарт-драфце CHL у першым раўндзе пад агульным 45-м нумарам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках