25 красавiка 2024, Чацвер, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ стварае абаронны і касмічны аддзел

ЕЗ стварае абаронны і касмічны аддзел
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Касмічны аддзел будзе створаны як дапаўненне да NATO.

Еўрапейскі Звяз створыць новы Генеральны дырэктарат у пытаннях абароны, прамысловасці і космасу для дапамогі ў фінансаванні, развіцці і разгортванні ўзброеных сілаў.

Пра гэта заявіла наступная кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен 10 верасня ў Брусэлі, паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Reuters.

Фон дэр Ляен абвясціла, што дырэктарат узначаліць францужанка Сільві Гулар, паплечніца прэзідэнта Эмануэля Макрона, якая таксама будзе камісарам у пытаннях прамысловай палітыкі. Стварэнню ў Еўракамісіі абароннага аддзела доўга супрацьстаяла Велікабрытанія.

«Еўрапейскі Звяз ніколі не будзе вайсковым саюзам», - сказала фон дэр Ляен. «Але краінам-сябрам Еўрапейскага Звязу казалі шмат разоў, што агульныя выдаткі на іх узброеныя сілы надзвычай важныя», - сказала яна.

Новая кіраўніца ЕК адзначыла, што планы прынясуць карысць NATO, у які ўваходзяць многія краіны ЕЗ, і дадала: «NATO заўсёды будзе (нашай) калектыўнай абаронай».

Дырэктарат будзе будавацца на вайсковым пакце ЕЗ, падпісаным у канцы 2017 года з мэтай інтэграваць абаронныя сілы, сумесна працуючы над новай зброяй і спрыяючы хуткаму разгортванню войскаў.

Космас таксама становіцца сферай, дзе ЕЗ хоча сумесна развіваць тэхналогіі, бо, між іншым, Кітай, Расея і ЗША распрацоўваюць касмічную зброю, якая можа збіць варожыя ракеты і СПА або знішчыць спадарожнікі.

Планы будуць залежаць ад зацвярджэння прапанаванага абароннага фонду ў 13 млрд еўраў на распрацоўку і куплю зброі, а таксама сродкаў з агульнага бюджэту ЕЗ на абаронныя даследаванні. Чакаецца, што ўрады ЕЗ папоўняць фонд, каб павялічыць яго сумы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках