19 красавiка 2024, Пятніца, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Дудзь: Маўчанне перастала быць выратавальным абярэгам

2
Юрый Дудзь: Маўчанне перастала быць выратавальным абярэгам

Вядомы журналіст на ўручэнні прэміі "Чалавек года" звярнуўся да калег.

Журналіст Юрый Дvдзь на ўручэнні прэміі часопіса GQ "Чалавек года" заклікаў калег не маўчаць пра палітычныя рэпрэсіі, паліцэйскае "беззаконне" і фальсіфікацыі на выбарах. Запіс выступу размясціў у твітэры "МБХ Медиа", паведамляе svoboda.org.

"Маўчанне ўжо перастала быць выратавальным абярэгам" і прыйсці могуць у кожны дом, нават калі ён "знаходзіцца на Рублёва-Успенскай шашы". "А калі няма розніцы, то, са слоў Дудзя, ён не разумее, "чаму нам трэба сустракаць беззаконне маўчаннем, а не тварам да твару"

"Калі ў Расеі наступным разам будуць дубасіць чарговых простых мінакоў дубінкамі, калі будуць красці наступны вагон дзяржаўных грошай, калі будуць укідваць новы пачак макулатуры ў выбарчую скрыню, я вельмі прашу вас казаць пра гэта, а не маўчаць", - сказаў Юрый Дудзь, уганараваны прэміі ў намінацыі "Твар з экрана".

Рэжысёр Кірыл Сярэбранікаў, які перамог у намінацыі "Чалавек года", заклікаў уважаць за "людзей года" ўсіх тых, хто бароніць грамадзянскія правы, б'ецца за справядлівасць і дае магчымасць жыць у Расеі здароваму сэнсу, прыстойнасці, сумленнасці, надзеі.

Кінакрытык Антон Долін, які перамог у намінацыі "Аўтар года", заклікаў вызваліць асуджанага на чатыры гады па "дадзінскаму" артыкулу" актывіста Канстанціна Котава і іншых палітвязняў. Ён назваў галоўнай падзеяй года абмен вязнямі паміж Расеяй і Украінай. Але, са слоў Доліна, ёсць закон "захавання подласці", калі гэты абмен адбыўся, чалавек, "які ўсе гэтыя пяць гадоў выходзіў з адзінкавымі пікетамі да адміністрацыі прэзідэнта, іншых прыемных месцаў і заклікаў да гэтага абмену "ўсіх на ўсіх", ні за што сеў у турму, сказаў кінакрытык Антон Долін.

Рэжысёра Кірыла Сярэбранікава, былога генеральнага прадусара "Сёмай студыі" Аляксея Малабродскага, генеральнага дырэктара кампаніі Юрыя Іціна і былую дырэктарку дэпартамента дзяржпадтрымкі мастацтва Міністэрства культуры Соф'ю Апфельбаўм абвінавачваюць у крадзяжы 133 мільёнаў рублёў, выдзеленых на тэатральны праект "Платформа" ў 2011-2014 гадах. Усе яны адпрэчваюць абвінавачванні. Судовы працэс паводле справы прадаўжаецца.

Юрый Дудзь атрымаў прэмію за фільм "Калыма". Пры гэтым сам ён заявіў, што ён хацеў бы атрымаць яе за праект "Беслан. Помні". Фільм Дудзя пра Беслан набраў у YouTube больш за 13 мільёнаў праглядаў.

Цырымонія ўзнагароджання прэміі "Чалавек года-2019" паводле версіі часопіса GQ адбылася 10 верасня на сцэне Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Чайкоўскага.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках