29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нетаньяху паабяцаў анэксаваць частку Заходняга берага ў выпадку перамогі на выбарах

Нетаньяху паабяцаў анэксаваць частку Заходняга берага ў выпадку перамогі на выбарах
БІНЬЯМІН НЕТАНЬЯХУ
ФОТА: REUTERS/AMIR COHEN

Ізраільскі суверэнітэт будзе распаўсюджаны на Ярданскую даліну і поўнач Мёртвага мора.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху паабяцаў анэксаваць частку акупаванага Заходняга берага на мяжы з Ярданіяй у выпадку пераабрання, паведамляе Reuters.

З ягоных слоў, ён гатовы распаўсюдзіць ізраільскі суверэнітэт на Ярданскую даліну і поўнач Мёртвага мора адразу пасля выбараў, калі атрымае «выразны мандат» ад грамадзян Ізраіля.

Раней палітык заяўляў, што Ізраіль будзе захоўваць прысутнасць у Ярданскай даліне з меркаванняў бяспекі. Палестынцы мяркуюць, што тэрыторыя Заходняга берага павінна ўвайсці ў склад будучай незалежнай палесцінскай дзяржавы.

Ізраіль заняў Заходні бераг, Усходні Ерусалім, Газу і Галанскія вышыні ў 1967 годзе. У 1980 годзе ўлады правялі анэксію Усходняга Ерусаліма, а ў 1981 годзе - Галанскіх вышынь.

Большасць краін свету не прызнаюць гэтыя тэрыторыі ізраільскімі, аднак суверэнітэт Ізраіля над Усходнім Ерусалімам і Галанскімі вышынямі прызнала адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Выбары ў ізраільскі парламент пройдуць 17 верасня. Паводле апытанняў грамадскай думкі, партыя «Лікуд», якую ўзначальвае Нетаньяху, ідзе нараўне з цэнтрысцкім палітычным альянсам «Кахоль-лаван». Для перамогі Нетаньяху давядзецца сфармаваць кааліцыю, пішуць СМІ.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках