Названы галоўны колер 2020 года
2- 11.09.2019, 11:33
- 9,817
Ён «навеяны ранішнім небам».
Абвешчаны галоўны колер 2020 году паводле версіі прэміяльнага брэнда лакафарбавых пакрыццяў Dulux. Аб гэтым паведамляецца ў роліку на афіцыйным YouTube-канале кампаніі, піша korrespondent.net.
Згодна з прэзентацыяй, галоўным колерам 2020 года стане адценне Tranquil Dawn - Мірны світанак. Гэта пастэльны зялёны або нават аліўкавы колер. У роліку кампаніі гаварыцца, што ён «навеяны ранішнім небам».
Кампанія Dulux падкрэслівае, што гэта універсальнае адценне, якое можна выкарыстоўваць як у інтэр'еры, так і для «творчасці і пошуку сэнсу».