20 красавiка 2024, Субота, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Драздах-2 здаюць катэдж за $8 тысяч на месяц

15
У Драздах-2 здаюць катэдж за $8 тысяч на месяц

Агульная плошча - блізу 700 метраў.

Двухпавярховы жылы дом з цокалем, тэрасай і альтанкай у прэстыжным раёне Вяснянка («Дразды-2») плануюць здаваць за 16 732 рублёў на месяц - гэта $8000. Такая абвестка з'явілася на партале нерухомасці realt.by, піша nn.by.

Катэдж быў пабудаваны ў 2013 годзе, яго агульная плошча складае блізу 700 метраў.

Дом пакуль што стаіць пусты, але, як абяцае прадавец, «будзе цалкам укамплектаваны мэбляй і бытавой тэхнікай пад госця».

Катэдж здае сям'я сербскіх бізнэсоўцаў Карычаў. Яны атрымалі зямлю ў Драздах, але пасля атрымалі яшчэ і надзел пад забудову пасёлка на вуліцы Станюты. Таму першы дом і стаіць пустым.

Суседзі Карычаў - старшыня КДБ Валерый Вакульчык і былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках