20 верасня 2019, Пятніца, 22:06
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Мэркель: Еўразвязу патрэбная новая сіла

1
Мэркель: Еўразвязу патрэбная новая сіла

Канцлерка Нямеччыны назвала шляхі да ўзмацнення ЕЗ.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель (Angela Merkel) заклікала ў варунках зменлівага балансу сіл да згуртавання ўнутры Еўразвязу, паведамляе dw.com.

Надышоў час прыйсці да новай сілы, заявіла яна ў сераду, 11 верасня, падчас генеральных дэбатаў у бундэстагу аб бюджэце Нямеччыны на 2020 год. Адной з прычын змен, якія патрабуюць больш актыўнай ролі ЕЗ, Мэркель уважае "геастратэгічнае ўзмацненне Расеі", другой рост спаборніцтва паміж ЗША і Кітаем.

Мэркель высока ацаніла намаганні ўлад Расеі і Украіны, якія дапамаглі ажыццявіць нядаўні абмен палоннымі. "На нас ляжыць адказнасць за зніжэнне напружанасці паміж Расеяй і Украінай", - заявіла яна, адзначыўшы, што "назірае за першымі крокамі" ў гэтым кірунку прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Канцлерка таксама зазначыла важнасць выканання старанамі менскіх дамоўленасцяў і выказала надзею на хуткае правядзенне новай сустрэчы ў "нармандскім фармаце".

Са слоў кіраўніка федэральнага ўрада, Еўразвяз мае пераадолець тэхналагічнае адставанне, бо Еўропа не ва ўсіх сфэрах ідзе ў нагу з часам. Дапамагчы мадэрнізаваць ЕЗ здолее, са слоў Мэркель, "глабальна арыентаваная Еўракамісія", якую стварае яе будучая старшыня Урсула фон дэр Ляен (Ursula von der Leyen), якая шмат гадоў была міністаркай у кабінетах Мэркель.

Мэркель верыць у магчымасць упарадкаванага "Брэксіту"

Не страчаныя яшчэ і шанцы дамагчыся пагаднення аб "Брэксіце", мяркуе канцлерка, ва ўсякім разе, нямецкі ўрад да апошняй хвіліны будзе рабіць усё магчымае для прадухілення жорсткага варыянту выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ. Аднак Нямеччына і ЕЗ маюць быць гатовыя як да жорсткага "Брэксіту", так і да таго, што пасля яго на парозе ЕЗ з'явіцца моцны эканамічны канкурэнт, уважае канцлерка.

Ангела Мэркель даўно не выступала з праграмнымі заявамі пра будучыню Еўрапейскай уніі. Пасля правядзення саміту "вялікай сёмкі" шматлікія экспэрты казалі пра "перадачу эстафеце ў Еўразвязе" і ўзмацненні Эманюэля Макрона ў якасці нефармальнага лідэра Еўропы.