28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шатландыя прызнала незаконным перапынак у дзейнасці брытанскага парламента

Шатландыя прызнала незаконным перапынак у дзейнасці брытанскага парламента

Найвышэйшы цывільны суд Шатландыі вынес вырак.

Найвышэйшы цывільны суд Шатландыі ў сераду, 11 верасня, пастанавіў, што пастанова прэм'ер-міністра Барыса Джонсана аб адпраўцы брытанскага парламента на прымусовыя вакацыі была незаконнай. Гэты вердыкт падтрымалі ўсе трое суддзяў Шатландскага суда. Мэтай Джонсана, згодна з выракам суда, было перашкодзіць дзейнасці парламента, паведамляе dw.com.

Урад Вялікабрытаніі ўжо заявіў, што на гэты прысуд будзе пададзена апеляцыя, яе найбліжэйшым часам разгледзяць у брытанскім Вярхоўным судзе.

Прымушаны да маўчання

Пяцітыднёвыя прымусовыя вакацыі пачаліся ўночы ў аўторак і суправаджаліся гучнымі пратэстамі ў шэрагах парламентарыяў. Шмат хто з дэпутатаў ад апазіцыі трымаў плакаты з надпісам "Прымушаны да маўчання" і скандаваў "Ганьба", паведамляе агенцтва dpa. Наступная сэсія запланаваная толькі на 14 кастрычніка.

Блакаванне парламента, як мяркуюць экспэрты, было накіраванае на тое, каб не пакінуць дэпутатам часу для дзейснага процідзеяння сцэнару жорсткага "Брэксіту". Аднак перад зыходам на вакацыі парламент распачаў шэраг крокаў, якія істотна ўскладнілі гэты сцэнар для Джонсана. Так, 9 верасня Элізабэт II падпісала закон, які мае пазбавіць брытанскі ўрад права ажыццявіць жорсткі "Брэксіт" без ухвалы заканадаўцаў.

Гэты закон быў прыняты спачатку ніжэйшай палатай брытанскага парламента 4 верасня, што стала магчымым дзякуючы дэмаршу шэрагу дэпутатаў Кансэрватыўнай партыі, якіх за гэта выключылі з партыі. Праз два дні дакумент ухваліла і Палата лордаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках