17 верасня 2019, aўторак, 10:21
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі»: Адной жанчыне муж вёз пашпарт з іншага канца горада

4
Актывіст «Еўрапейскай Беларусі»: Адной жанчыне муж вёз пашпарт з іншага канца горада

Як прайшоў пікет па зборы подпісаў у Маладэчна.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» збіралі подпісы за вылучэнне ў якасці кандыдата ў дэпутаты Андрэя Маркава. Пікет па зборы подпісаў прайшоў ля касцёла Святога Язэпа на вуліцы Прытыцкага. Андрэй таксама ўзяў удзел у пікеце па зборы подпісаў і падзяліўся ўражаннямі з прэс-службай «Еўрапейскай Беларусі»:

- Вельмі шмат людзей падыходзілі - у першую чаргу праз сімволіку. Не ўсе ставілі подпісы, але ўсе зычылі поспеху, абменьваліся кантактамі, дзяліліся праблемамі, прапаноўвалі іншую дапамогу. Шмат скаргаў на мясцовых чыноўнікаў, на бязмежжа міліцыі, на заробкі і пенсіі. Былі людзі розных узростаў - ад моладзі да пенсіянераў. Адна жанчына, убачыўшы нас, адразу патэлефанавала мужу, каб ён прывёз пашпарт з іншага канца горада.

Усе кажуць пра тое, што патрэбныя перамены. Гэта вельмі натхняе. Пікет збору подпісаў праводзіў пасля працы, стомлены, але пасля зносін з людзьмі і ў мяне, і ў іншых удзельнікаў проста небывалы ўздым. Музыка, размовы, падтрымка - проста супер! Атрымалі каласальны зарад энэргіі.

Наступны пікет у зборы подпісаў за вылучэнне Андрэя Маркава кандыдатам у дэпутаты пройдзе 12 верасня з 17.00 да 20.30 у скверы ля касцёла Святога Язэпа на вуліцы Прытыцкага. Запрашаем жыхароў Маладэчна і Маладэчанскага раёна. Не забудзьцеся ўзяць пашпарт!