23 красавiка 2024, aўторак, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды перакваліфікавалі Цемаха са сведкі ў падазраванага

28
Нідэрланды перакваліфікавалі Цемаха са сведкі ў падазраванага
УЛАДЗІМІР ЦЕМАХ

Патрабаванне Масквы вярнуць баевіка азначае прызнанне віны ў катастрофе рэйса MH17.

Нідэрланды перакваліфікавалі Уладзіміра Цемаха, які раней лічыўся ключавым сведкам у справе аб знішчэнні малайзійскага самалёта MH17 над Данбасам, у падазраванага.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Немецкой волне» ў сераду, 11 верасня, паведаміла дэпутат Еўрапарламента ад Нідэрландаў Каці Піры.

З яе слоў, міжнародная следчая група (JIT) і нідэрландскі пракурор распаўсюдзілі ліст, у якім гаварылася пра тое, што цяпер Цемаха разглядаюць у якасці аднаго з падазраваных.

Як заявіла Піры, пастанова Кіева ўключыць Цемаха ў спіс для абмену зняволенымі з Расеяй стала вельмі балеснай і для Нідэрландаў, і для сваякоў ахвяр збітага MH17.

«З міжнароднай пункту гледжання ва Украіны ёсць абавязанні, якія прадугледжваюць усебаковае супрацоўніцтва ў спробах знайсці адказных за збіты самалёт MH17. І аддаўшы аднаго з падазраваных Маскве, Украіна тым самым не стрымала сваё абяцанне», - мяркуе еўрапарламентарый.

Піры дадала, што настойлівае патрабаванне Расеі аддаць ёй Цемаха сведчыць пра тое, што Масква прызнае сваю віну ў катастрофе рэйса MH17.

«Цяпер няма практычна ніякіх шанцаў на тое, што міжнароднай следчай групе JIT удасца дапытаць Цемаха... Зразумела, мы можам папрасіць Расею даць яго для допыту. Але мы не настолькі наіўныя», - рэзюмавала Піры.

7 верасня паміж Украінай і Расеяй адбыўся абмен вязнямі ў фармаце 35 на 35. Абмен праходзіў паралельна.

У рамках абмену ва Украіну вярнуліся Алег Сянцоў, Павел Грыб, Уладзімір Балух і іншыя палітвязні. Таксама дадому вярнуліся 24 ураінскія маракі, якія былі захопленыя ў Керчанскай пратоцы. Самалёт з украінцамі сустракалі родныя, сябры, журналісты і прадстаўнікі вышэйшай улады.

Умовай для правядзення абмену з боку РФ была выдача Украінай галоўнага сведкі ў справе аб знішчэнні Боінг-777 рэйса МН17 Уладзіміра Цемаха.

Нідэрланды і Аўстралія выказалі расчараванне праз пастанову Украіны перадаць Цемаха РФ.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках