29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон размесціць больш за пяць тысяч вайскоўцаў на мяжы з Мексікай

Пентагон размесціць больш за пяць тысяч вайскоўцаў на мяжы з Мексікай

На разгортванні войскаў настойвае Дональд Трамп.

10 верасня Міністэрства абароны Злучаных Штатаў Амерыкі заявіла, што ў наступным годзе на мяжы з Мексікай будуць знаходзіцца 5,5 тысяч вайскоўцаў, каб змагацца з нелегальнай міграцыяй, паведамляе «Гордон» са спасылкай на The New Straits Times.

У Пентагоне адзначылі, што ўхвалілі запыт міністэрства ўнутранай бяспекі на захаванне прысутнасці войскаў праз тыдзень пасля таго, як абвясцілі, што на будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай будзе выдзелена $3,6 млрд.

Афіцыйны прадстаўнік Пентагона - падпалкоўнік Крыс Мітчэл - дадаў, што ведамства падасць аператыўную падтрымку, падтрымку выяўлення і маніторынгу, а таксама авіяцыйную падтрымку.

Павелічэнне колькасці войскаў на амерыканскі бок мяжы з'яўляецца адказам на пашыранае разгортванне войскаў Мексікі пасля ціску з боку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Цяпер на мяжы дзейнічае блізу 2900 салдат і 2000 рэзервістаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках