19 сакавiка 2024, aўторак, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла беларуска, якой заціснула шыю шклом аўтамабільных дзвярэй

28
Памерла беларуска, якой заціснула шыю шклом аўтамабільных дзвярэй
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Мама хацела дастаць дзіця з машыны, а яно націснула шклопад'ёмнік.

7 верасня ў рэанімацыйным аддзяленні берасцейскай лякарні памерла 20-гадовая жыхарка Жабінкі, якой заціснула шыю шклом дзвярэй аўтамабіля, паведаміў tut.by афіцыйны прадстаўнік управы СК Берасцейскай вобласці Зміцер Іванюк.

31 жніўня жанчына разам з сям'ёй гасцявала ў знаёмых у вёсцы Старое Сяло Берасцейскага раёна. Прыкладна ў 16.30 яе без прытомнасці, заціснутай шклом пярэдніх левых дзвярэй аўтамабіля, знайшоў муж. Ён разбіў шкло і выклікаў хуткую.

Паводле папярэдніх звестак, жанчына паспрабавала дастаць двухгадовую дачку з салона аўтамабіля праз адчыненае акно. У гэты момант, як мяркуецца, дзяўчынка выпадкова націснула на кнопку шклопад'ёмніка.

Праверку ў факце смерці жанчыны праводзіць СК. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках