28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнік – уладам: Трэба перастаць валіць лес піламі і перайсці хоць бы на бензапілу

11
Прадпрымальнік – уладам: Трэба перастаць валіць лес піламі і перайсці хоць бы на бензапілу
АЛЯКСАНДР МАЛАШКА

Мы так і застаемся эканомікай, канкурэнтаздольнасць якой заўсёды ўпіраецца ў «папіццот».

Прадпрымальнік Аляксандр Малашка – пра эканамічную палітыку ўладаў.

У чарговай перадачы на Прымусе быў працытаваны вядомы беларускі бізнэсовец, чалец Рады развіцця прадпрымальніцтва Аляксандр Малашка. Гаворка ішла пра канкурэнцыю на вонкавых рынках. Паводле словаў уладальніка «Савушкава прадукту», на ягоным прадпрыемстве за суткі выпускаецца 250–300 тонаў сыру, пры гэтым у вытворчасці задзейнічаныя 300 супрацоўнікаў. У той самы час у Нямеччыне ці Галандыі той самы аб'ём вырабляюць 150 чалавек, паведамляе «Салiдарнасць».

На думку Машэнскага, у глабальнай эканоміцы ягонаму прадпрыемству належыць канкураваць менавіта з імі:

– Мы павінны дакладна разумець, што мы ідзем з кропкі А ў кропку Б. Калі мы пра гэта думаць не будзем, то мы назаўжды застанемся эканомікай, канкурэнтаздольнасць якой заўсёды ўпіраецца ў заробак 500 даляраў.

На думку кіраўніка кіроўнай кампаніі «Проста», улады краіны ведаюць, дзе знаходзіцца тая самая кропка Б, але не пойдуць у гэтым кірунку:

– Контуры пункту Б – гэта павышэнне эфектыўнасці вытворчасці працы ў 3-5 разоў. І гэта даволі нескладана зрабіць. Умоўна кажучы, трэба перастаць валіць лес двухручнымі піламі і перайсці хоць бы на бензапілу. Ужо павялічыцца прадукцыйнасць. Пры гэтым гэта не тая мадэрнізацыя, пра якую нам часцей за ўсё кажуць: маўляў, давайце станок паставім, што-небудзь зробім.

Бізнэсмэн мяркуе, што сёння галоўнае пытанне ў тым, каб беларусы захацелі зарабляць грошы, а не атрымліваць іх.

– Сёння мы часта сутыкаемся з тым, што чалавеку дастаткова таго, што ў яго ўжо ёсць, што яму ні дай. За 25 гадоў вырасла пакаленне «ранцье», якія нічога не любяць рабіць, але ім усе павінны. Дзяржава павінна льготы нейкія даваць. Не самому пайсці зрабіць, зарабіць, павялічыць сваю эфектыўнасць, задзейнічаць галаву, каб нешта змяніць. А сядзець і чакаць, калі нешта само на цябе зваліцца.

Прадпрымальнік перакананы, што беларускім прадпрыемствам неабходны аўдыт з гледзішча іхняй эфектыўнасці і перспектыўнасці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках