28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова патрабуе вываду расейскіх войскаў з Прыднястроўя

7
Малдова патрабуе вываду расейскіх войскаў з Прыднястроўя

Пра гэта заявіў у Маскве кіраўнік МЗС Малдовы Папеску.

Міністр замежных справаў Малдовы Мікалай Папеску заявіў, што ягоная краіна настойвае на вывадзе расейскіх войскаў з Прыднястроўя, адзначыўшы, што рэалізацыя гэтай мэты застаецца адным з найважнейшых прыярытэтаў для Малдовы, паведамляе DW.

"Расейская ваенная прысутнасць у Прыднястроўскім рэгіёне Рэспублікі Малдова супярэчыць замацаванаму ў Канстытуцыі нашай краіны прынцыпу нейтралітэту", – сказаў Папеску на прэс-канферэнцыі ў Маскве паводле вынікаў перамоваў з расейскім калегам Сяргеем Лаўровым у сераду 11 верасня.

Закрануўшы пытанне пра расейскія ўзбраенні, якія захоўваюцца на ваенных складах у сяле Каўбасна, Папеску адзначыў, што "гэтыя боепрыпасы ўяўляюць з сябе сталую пагрозу жыхарам Рэспублікі Малдова, а таксама рэгіёну ў цэлым". Пры гэтым малдаўскі міністр вітаў гатоўнасць Расеі аднавіць дыялог з Кішынёвам адносна вывазу і ўтылізацыі гэтых боепрыпасаў.

Мікалай Папеску прапанаваў абмеркаваць гэтае пытанне ў найбліжэйшы час як у двухбаковым фармаце, так і з удзелам міжнародных партнёраў, у тым ліку АБСЕ. Пагадненне пра знішчэнне боепрыпасаў на складах былой расейскай 14-й арміі ў Прыднястроўі было падпісанае Расеяй і Малдовай у 1997 годзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках