25 красавiка 2024, Чацвер, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі будзе каштаваць у Беларусі новы iPhone 11 Pro?

4
Колькі будзе каштаваць у Беларусі новы iPhone 11 Pro?

Кошты на iPhone 11Pro ў ЗША – ад $ 999.

Афіцыйны партнёр амерыканскага вытворцы ў нашай краіне апавёў карэспандэнту «Белсату», што пакуль не вядомы ні кошт на новыя мадэлі тэлефонаў у Беларусі, ні даты, калі яны паступяць у продаж.

«Гэта будзе не хутка, – апавялі нам праз тэлефон. – Беларусь адносіцца да краінаў трэцяй або чацвёртай хвалі, таму наўрад ці мы даведаемся нешта на гэтым тыдні і нават наўрад ці – у гэтым месяцы».

Паводле словаў партнёра кампаніі, кошты на новыя тэлефоны будуць такія самыя, як, напрыклад, у буйных гандлёвых сетках, якія прадаюць электроніку.

«У гэтым сэнсе мы прытрымліваемся палітыкі кампаніі – “адзін рэгіён – адзін рахунак”», – дадалі ў краме.

10 верасня кампанія «Apple» прапанавала тры новыя мадэлі «iPhone» – «11», «11 Pro» і «11 Pro Max». Асноўная камера «iPhone 11» мае два аб'ектывы, адзін з якіх – шырокавугольны. Асноўныя камеры «11 Pro» і «11 Pro Max» маюць тры аб'ектывы кожная.

Паводле словаў стваральнікаў, у новых мадэляў – самы хуткі працэсар сярод тэлефонаў – A13 Bionic.

Кошты на «iPhone 11» у Штатах пачынаюцца ад $ 699, «11 Pro» – ад $ 999, «11 Pro Max» – ад $ 1099.

Перадзаказы ад амерыканскіх пакупнікоў «Apple» пачне прымаць 13 верасня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках