28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх будаўнікоў пераводзяць на чатырохдзёнку

16
Беларускіх будаўнікоў пераводзяць на чатырохдзёнку

Што адбываецца ў МАПІД?

Скарачэнне будаўніцтва жылля для чаргавікоў не магло не адбіцца на «самаадчуванні» МАПІДа - флагмана індустрыяльнага домабудавання ў Менску. Са слоў генеральнага дырэктара прадпрыемства Мікалая Мілашэўскага, у сувязі са слабай загрузкай заводы пераведзеныя на чатырохдзёнку. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю газеце «На стройках Минска».

За апошнія 10-15 гадоў заводы МАПІДа прайшлі маштабную мадэрнізацыю, аднак патрэбнасць горада ў буйнапанэльным жыллі стрымліваецца адміністрацыйным рэсурсам. З раней зацверджанага генплана зніклі новыя «Каменныя Горкі» на поўначы Менска і ў прыгарадзе сталіцы, у выніку чаго МАПІДу засталося здавольвацца невялікімі пляцоўкамі, многія з якіх дастаюцца з абцяжараннямі ў выглядзе зносу прыватнага сектара. Працэс ускладняецца тым, што знос цягне за сабой масу адміністрацыйных працэдур, а часам абарочваецца і судовымі цяжбамі з жыхарамі.

«Праз адсутнасць пляцовак вытворчасць МАПІДа загружаная толькі на 40%, у сувязі з чым заводы пераведзеныя на чатырохдзёнку. Для летняга перыяду гэта нонсэнс. З 12 дамоў у мантажы знаходзяцца толькі шэсць, у тым ліку, тры камерцыйныя. Хоць магутнасці дазваляюць будаваць 450 тыс кв. м жылля на год», - ахарактарызаваў сітуацыю Мікалай Мілашэўскі.

Сітуацыя даўно змушае МАПІД шукаць заказы за межамі сталіцы і Беларусі. Жыллё з менскіх панэляў даўно будуецца ў Калузе. Частка рабочых працуе на аб'ектах у Вільні. Пакуль беларусы працуюць там з мясцовым жалезабетонам, аднак кіраўніцтва прадпрыемства ў перспектыве плануе наладзіць пастаўку ў Літву беларускіх панэляў. Вядуцца перамовы пра магчымасць будаўніцтва ў Прыбалтыцы катэджаў з беларускага жалезабетону.

Таксама МАПІД імкнецца замацавацца ў рэгіёнах Беларусі. Цяпер прадпрыемства шукае аб'ёмы ў Менскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях. У гэтым месяцы плануюць пачаць узвядзенне эксперыментальнага дома ў Смалявічах для менскіх чаргавікоў. У пачатку наступнага года ў Смалявічах пачнуць будаўніцтва першага дома на электрычным ацяпленні і падагрэве вады. У перспектыве там з'явіцца цэлы раён, ацеплены за кошт электраэнэргіі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках