18 красавiка 2024, Чацвер, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліна Шарэнда-Панасюк: Кіраўнікі, якія столькі гадоў пры ўладзе, павінны пакаяцца перад народам

26
Паліна Шарэнда-Панасюк: Кіраўнікі, якія столькі гадоў пры ўладзе, павінны пакаяцца перад народам
Паліна Шарэнда-Панасюк

Што думаюць берасцейцы пра ўладу і сітуацыю ў краіне?

На днях экспэрты параўналі пражытачны мінімум беларуса з еўрапейскім. Звесткі напраўду ўражваюць. Напрыклад, нямецкі бюджэт пражытачнага мінімуму ў 12 разоў большы, чым у Беларусі!

Па каментар сайт Charter97.org вырашыў звярнуцца да актывісткі грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" з Берасця Паліны Шарэнды-Панасюк:

- У нас уся краіна, акрамя чыноўнікаў і атачэння Лукашэнкі, яшчэ з 90-х гадоў жыве на пражытачны мінімум. Усё, што тычыцца эканомікі ў Беларусі - па мінімуму! Праўда, зручна ўладкаваліся тыя асобы, якія не сеюць, не аруць, не будуюць, а займаюцца грамадскім ладам: сілавыя структуры, чыноўнікі і гэтак далей.

- Вы - акурат прадстаўніца рэгіёну, які мяжуе з ЕЗ. Ці адчуваецца розніца ва ўзроўні жыцця?

- Берасце яшчэ больш-менш трымаецца за кошт той жа Польшчы. Варта ж ад'ехаць на 20-30 кіламетраў у сельскую мясцовасць і вось там мы бачым поўны змрок. Сельская мясцовасць у Беларусі цяпер жыве на ўзроўні 50-х гадоў мінулага стагоддзя.

На жаль, на сёння Польшча і Беларусь - дзве розныя планеты. Іх наогул нават нельга параўноўваць. Паўтаруся, асабліва гэта відаць у сельскай мясцовасці. Можна сказаць, што пераязджаючы мяжу, ты без машыны часу трапляеш у іншую эпоху.

Што тычыцца гарадоў, то, так, вуліцы ў Беларусі чыстыя, будынкі пафарбаваныя, але ўсё гэта - фасад. Лукашэнка, як эталонны савецкі чалавек, разам са сваёй абслугай вельмі добра ўмее пускаць пыл у вочы. За прыгожым фасадам - аблупленыя, пакрыўленыя парканы, якія падпіраюць невядома чым.

- Скажыце, а наколькі актуальнае пытанне годнай працы і годнага заробку ў Беларусі?

- Пытанне годнага заробку актуальнае для ўсёй Беларусі. Варта адзначыць, людзі разумеюць, што пры дзейнай уладзе, гэтай верхавіне і гэтых кіраўніках, яны годнага заробку не ўбачаць.

Нейкіх чаканняў у беларусаў ад гэтай улады проста няма. На жаль, многія плануюць або з'ехаць усёй сям'ёй туды, дзе сапраўды годныя заробкі, або неяк круціцца, маючы па 5-6 дадатковых невялікіх заробкаў, але што гэта за жыццё? Падкрэслю, беларусы не разглядаюць дзяржаву, як тую сістэму, якая павінна забяспечыць годны заробак і ўзровень жыцця. Даверу да рэжыму даўно ўжо няма.

Я ўдзельнічаю ў гэтай "выбарчай кампаніі" ад "Еўрапейскай Беларусі". Мы правялі ўжо некалькі пікетаў збору подпісаў у Берасці і я бачу, што людзі ўспрымаюць іх, як глыток свежага паветра.

Хоць, падкрэслю, людзі не ўспрымаюць гэтыя электаральныя гульні сур'ёзна, нічога ад іх не чакаюць. Нашы ж пікеты збору подпісаў прыцягваюць увагу. Людзі бачаць, што ёсць альтэрнатыва, радуюцца, калі мы стаім пад нацыянальнымі сцягамі, кажуць дзякуй.

"Мы за бел-чырвона-белы сцяг! Хочам, каб ён хутчэй вярнуўся. Дзякуй за беларускую музыку " - вось такія словы я чую падчас пікетаў збору подпісаў"

Людзей цікавяць нават не "выбары", а ў першую чаргу, што ёсць людзі, якія не баяцца. Для іх стаць у цэнтры горада з бел-чырвона — белым сцягам і беларускай музыкай - смелы ўчынак.

Хачу сказаць, што калі ўлады яшчэ на нешта спадзявацца, то дарэмна. За 25 гадоў усім ужо даўно зразумела, хто вінаваты ў цяперашняй сітуацыі. За чвэрць стагоддзя можна стаць вядучай эканамічнай дзяржавай, а Беларусь жа за 25 гадоў дзейная ўлада апусціла на дно. Гэта нельга проста так пакінуць.

- Нядаўна ў Берасці шыкоўна адсвяткавалі 1000-годдзе. Што рэальна было зроблена ў горадзе, а што выявілася паказухай?

- У мяне крытычнае стаўленне да святкавання 1000-годдзя горада. Напраўду, не было пачуцця, што гэта быў юбілей менавіта Берасця - еўрапейскага горада вялікіх князёў літоўскіх, горада Радзівілаў, Берасцейскай Бібліі, горада Касцюшкі і многіх вядомых габрэйскіх дзеячаў.

Мерапрыемства арганізавалі і правялі людзі з "саўковымі" ўстаноўкамі. Асабіста я паглядзела ўрывак канцэрту і мяне выстарчыла на 1 хвіліну! Я пачула пра камвольныя камбінаты 1980-га года і ганаровыя граматы СССР. Вось на канцэрце, прысвечаным 1000-годдзю горада, яны такое нясуць.

Вядома, чыноўнікі сябе любых узнагародзілі. Пабудавалі тры шыкоўныя палацы для падатковай, пракуратуры і міліцыі. Для сябе ім нічога не шкада.

Хачу сказаць, што сёння чыноўнікі, як і сам Лукашэнка, людзьмі не ўспрымаюцца. Чыноўнікі - шэрая маса, якая з простымі людзьмі не мае нічога агульнага і жыве ў паралельным свеце.

Магу сказаць, што сітуацыя вакол акумулятарнага завода выдатна паказала, наколькі чыноўнікі далёкія ад народа. Дзякуючы гэтай сітуацыі, многія ўбачылі, што тыя жывуць у сваім свеце, а людзям падаюць такія "сюрпрызы".

Увогуле, недавер да ўладаў татальны! Усе разумеюць, што іх трэба мяняць, яны проста павінны сысці. Гэтае пытанне не тое што ўжо саспела, а пераспела.

- Чаму вы наважылі ўзяць удзел у выбарчай кампаніі?

- Падкрэслю, што ні ў якім разе не ўважаю структуру, якая называецца "Палатай прадстаўнікоў" - парламентам. Я добра памятаю 1995-1996 год і адкуль узяўся гэты "парламент", таму назваць зборышча халуёў парламентарыямі ў мяне проста не паварочваецца язык.

Мной была прынятая пастанова выкарыстаць гэтую "выбарчую кампанію", бо ў нашай краіне сітуацыя сёння крытычная. Ёсць шмат фактараў, якія вымушаюць выкарыстоўваць кампанію ў сваіх мэтах. Гэта значыць, біць у званы і даносіць да людзей нашы мэты.

Калі будзе сапраўдны парламент у Беларусі, то спраў там будзе безліч. Дзейны ж "парламент" трэба проста ліквідаваць, а "парламентарыі", якія столькі гадоў кіруюць, павінны проста выйсці на плошчу, стаць на калені перад людзьмі і пакаяцца за ўсё тое зло, што прычынілі Беларусі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках