23 верасня 2019, панядзелак, 19:22
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Беларус Аляксей Талай паставіў новы сусветны рэкорд у плаванні

Беларус Аляксей Талай паставіў новы сусветны рэкорд у плаванні
АЛЯКСЕЙ ТАЛАЙ
АРХІЎНЫЯ ФОТА TUT.BY

Беларускаму паралімпійцу не было роўных у заплыве на дыстанцыі 50 метраў брасам.

Аляксей Талай паставіў сусветны рэкорд на дэбютным для сябе чэмпіянаце свету ў плаванні сярод паралімпійцаў у Лондане. Беларусу не было роўных у заплыве на дыстанцыі 50 метраў брасам, паведамляе «Радыё Свабода».

«Цяжка ў гэта паверыць, але ўжо факт, - не ўтойвае эмоцый Аляксей. - У спорце маюць месца непрадказальныя сітуацыі, збоі і нечаканыя весткі - зрэшты, як і ў кожнай іншай сістэме. Я і сам з гэтым ужо сутыкаўся. На шчасце, у сістэме Міжнароднага паралімпійскага камітэта ёсць інфармацыя пра гэта. Так што можна парадавацца: я ўладальнік новага сусветнага рэкорду».

Аляксею Талаю 36 гадоў, ён родам з Воршы. Мужчына не мае рук і ног - яшчэ падлеткам падарваўся на міне часоў вайны. Трагедыя не перашкодзіла яму займацца прадпрымальніцтвам, ён паспяховы матывацыйны спікер, са сваімі выступамі наведаў многія краіны Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Азіі.

Сем'янін і бацька чацвярых дзяцей, заснавальнік Фонду дапамогі дзецям. Майстар спорту, шматразовы рэкардсмен свету і Еўропы, чалец нацыянальнай паралімпійскай нацыянальнай каманды Беларусі ў плаванні.