23 красавiка 2024, aўторак, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўрапейская Беларусь» праводзіць новыя пікеты збору подпісаў

7
«Еўрапейская Беларусь» праводзіць новыя пікеты збору подпісаў

Названыя месца і час.

«Еўрапейская Беларусь» прадаўжае збор подпісаў для далейшага ўдзелу ў «парламенцкай кампаніі», паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».

Сёння пікеты «Еўрапейскай Беларусі» пройдуць у Менску, Берасці, Светлагорску, Воршы, Бабруйску, Маладзечне, а таксама ў некалькіх населеных пунктах Слонімскага раёна.

Месца і час правядзення:

Менск

станцыя метро «Трактарны завод»: 15.30 - 18.30, Ірына Халіп,

скрыжаванне вуліц Ложынская і Гінтаўта: 16.00 - 20.00, Вольга Нікалайчык,

станцыя метро «Інстытут культуры», выхад на вуліцу Магілёўскую: 16.00 - 19.30, Аксана Юшкевіч,

пляцоўка ля ўваходу на Камароўскі рынак: 11.00 - 17.00, Алесь Круткін,

вуліца Янкі Брыля, 22, крама «Еўраопт»: 16.00 - 18.00, Андрэй Войніч,

станцыя метро «Спартыўная», выхад да ГЦ «Цівалі»: 16.00 - 20.00, Валерый Бычкоўскі,

станцыя метро «Каменная горка», выхад да ГЦ «Мацярык»: 17.00 - 20.00, Алена Церашкова,

станцыя метро «Пушкінская», выхад да рэстарацыі MCDonalds: 15.30 - 19.30, Максім Вінярскі,

вуліца Мірашнічэнкі, 3, крама «Віталюр»: 14:30 - 18:30, Васіль Гушча,

скрыжаванне праспекта Незалежнасці і вуліцы Камсамольскай: 17.30 - 20.00, Дзмітрый Чэрняк.

Берасце

скрыжаванне вуліц Савецкай і Маскоўскай, кінатэатр Беларусь: 16.00 - 19.00, Паліна Шарэнда-Панасюк,

Маладзечна

сквер ля касцёла Святога Язэпа, 17.00 - 19.30, Андрэй Маркаў,

Ворша

плошча Леніна: 14.00 - 20.00, Дзмітрый Казлоў,

Светлагорск

вуліца 50 год Кастрычніка, 33, крама «Алмі»: 12.00 - 16.00, Савіч,

Слонімскі раён

АГ. Мяжэвічы: 10.00 - 14.00, Віктар Марчык.

Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» вы знойдзеце па сцягах з «Пагоняй» і сімволікай Еўрапейскага Звязу. Подпісы могуць ставіць толькі жыхары акругі, у якіх вылучаюцца кандыдаты. Ва ўдзельнікаў пікета заўсёды можна ўдакладніць, дзе і калі можна паставіць подпіс за кандыдата, які вылучаецца ў вашай акрузе. Не забудзьцеся ваш пашпарт.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках