23 красавiка 2024, aўторак, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як шаман Габышаў уплывае на расейцаў

12
Як шаман Габышаў уплывае на расейцаў

Упершыню за шмат гадоў у Расеі людзі прастаялі на плошчы ўсю ноч.

Сёння ў блогу Івана Якавіны ў «Новом времени» гаворка пойдзе пра шамана Аляксандра Габышава, які пешшу ідзе з Якуціі ў Маскву

Ён уважае Уладзіміра Пуціна за «дэмана» і збіраецца правесці на Краснай плошчы асаблівы рытуал, каб выгнаць яго ў пекла.

Па дарозе гэтаму шаману трапляецца вельмі шмат добрых людзей, якія дапамагаюць яму грашыма, ежай, парадамі і добрым словам. Але на шляху яго ўстаюць і сілы левай рукі - сапраўднага зла.

Вам ужо вядома аб цёмных шаманах з секты «Тэнгеры» - гэта бурацкія прыхільнікі Уладзіміра Пуціна, якія жыўцом спальвалі вярблюдаў для ўмацавання ягонай улады. Яны заступілі шаману Габышаву ўваход у сваё логава, горад Улан-Удэ, цалкам захоплены сіламі цемры.

У наўпроставае сутыкненне з Габышавым пуцінскія шаманы ўступаць пабаяліся. Але і ён, каб не ісці на жорсткі канфлікт раней часу, наважыў абысці сталіцу Бураціі па датычнай. Усё ж такі ён хоча выгнаць самога Пуціна ў Маскве, а не толькі ягоных дробных паслугачоў у сталіцы Бураціі.

Але нават яго з'яўлення ў ваколіцах горада сталася дастаткова, каб у сонным і пагружаным у нірвану Улан-Удэ (у горадзе, пра які ніхто ніколі нічога не чуў) пачаліся сапраўдныя рэвалюцыйныя працэсы.

І гэта не супадзенне, хваляванні там былі выкліканыя менавіта з'яўленнем Габышава. Падзеі развіваліся прыкладна так. Многія жыхары сталіцы Бураціі збіраліся сустракаць шамана на галоўнай плошчы, якая называецца там Савецкай.

Як і ў іншых гарадах Сібіры, яны чакалі, што Габышаў выступіць перад імі і абвесціць горад свабодным ад улады Уладзіміра Пуціна. Калі стала зразумела, што гэтага не адбудзецца, да яго адправілі дэлегацыю на мікрааўтобусе «Газэль».

Улады, разумеючы, чым гэта можа скончыцца, арыштавалі і дэлегатаў, і мікрааўтобус. Людзі, якія сабраліся на плошчы, сталі патрабаваць іх вызвалення. Пасля гэтага былі арыштаваныя яшчэ некалькі чалавек.

Тут ужо да людзей выйшлі мясцовыя апазіцыйныя палітыкі. На плошчы сталі гучаць лозунгі аб змене ўлады ў Рэспубліцы. 8 верасня там прайшлі выбары мэра. На іх перамог кандыдат ад «Адзінай Расеі».

Хоць амаль усе ў горадзе прагаласавалі за ягонага апанента-сенатара Вячаслава Мархаева. Людзі на плошчы пачалі патрабаваць пералічыць галасы на гэтых выбарах ці правесці новыя выбары. Новага мэра горада яны не ўважаюць за легітымнага.

Упершыню за шмат гадоў у Расеі людзі прастаялі на плошчы ўсю ноч. Такога нават у Маскве не было. Але пад раніцу панядзелка натоўп стаў радзець, на плошчу прыехалі аўтазакі і АМАП. У цэнтры Улан-Удэ ўключылі глушылкі сотавай сувязі.

Усім стала зразумела, што набліжаецца нешта нядобрае, калі кіраўнік рэгіёну Аляксей Цыдзенаў і ягоны першы намеснік Ігар Зураеў спешна вылецелі ў Пецярбург.

У Бураціі акрамя шаманізму вельмі шырока распаўсюджаны будызм. Кіраўнік будыйскай традыцыйнай санг-ХІ Расеі Дамба Аюшэеў заявіў, што кіраўніцтва Рэспублікі проста спалохалася людзей: «З людзьмі трэба гаварыць, а не ўцякаць ад іх».

Але размовы не атрымалася. Паліцыя, АМАП і «цітушкі» напалі на некалькі дзясяткаў дэманстрантаў, якія заставаліся на плошчы. Іх галоўнай мэтай быў дэпутат мясцовага Хуралу (так там называюць парламент) Баір Цырэнаў.

Праціўнікі ўлады паспрабавалі арганізаваць супраціў. У адрозненне ад Масквы, яны не пабаяліся штурхацца і біцца з паліцыянтамі. Але сілы былі няроўныя. Жонка Цырэнава тут жа запісала ў Instagram ролік, у якім абвясціла, што арыштаваны не толькі яе муж, але і ягоная маці.

Уся ў слязах, яна заклікала землякоў прыйсці на новы мітынг пратэсту, у той жа дзень. І людзі туды пайшлі. Нягледзячы на тое, што мітынг уважаўся за несанкцыянаваны, а вакол плошчы стаялі аўтобусы з АМАПам.

І тут ёсць адзін вельмі цікавы момант: туды ж прыйшоў згаданы вышэй сенатар Вячаслаў Мархаеў, які, паводле афіцыйных звестак, саступіў на выбарах мэра. Але тут ёсць адзін цікавы момант: менавіта ён уважаецца за бацьку-заснавальніка бурацкага АМАПу.

Сярод паліцыяньаў у яго велізарны аўтарытэт, яны хутчэй будуць слухаць ягоныя загады, а не сваіх фармальных начальнікаў. Прасцей кажучы, калі там збярэцца досыць вялікі натоўп, то мясцовай уладзе будзе складана ўседзець у сваіх крэслах, а на паліцыю яны могуць спадзявацца толькі ўмоўна. Стоадсоткавай лаяльнасці там і блізка няма.

У ноч з 10 на 11 верасня на галоўнай плошчы сталіцы Бураціі такі натоўп сабраўся: ужо калі было цёмна, там было не менш за тысячу чалавек. Аўто, якія праязджалі побач, сігналілі ў іх падтрымку. Падтрымка была і ў сетцы: жывыя трансляцыі з Улан-Удэ глядзелі тысячы людзей.

У святле ліхтарыкаў дэманстранты збіралі подпісы за правядзенне новых выбараў. Парапет вялізнага помніка галаве Леніна стаў своеасаблівай трыбунай. Выступоўцы заклікалі не баяцца АМАП, біцца з ім і не аддаваць сваіх людзей. У Маскве, дарэчы, толькі за такія прамовы людзям даюць па 5 гадоў турмы.

У Бураціі, аднак, пакуль масавых затрыманняў няма. Людзі адчуваюць сваю сілу і выходзяць ва ўсё большай колькасці. Там цяпер наогул ідзе цікавы працэс самаарганізацыі. Дэманстранты ствараюць групы ў Viber, WhatsApp, Facebook і Instagram. Там яны звязваюцца і разам думаюць, што рабіць далей. Разыходзіцца пакуль дакладна не збіраюцца.

Дарэчы, аўтазакі АМАП і паліцыі стаяць тут жа, побач. Але ўлада вельмі баіцца іх выкарыстоўваць. Яна разумее, што там грамадства больш згуртаванае, чым у Маскве: за сваіх пабітых і арыштаваных выйдуць іх сваякі, а за тых — іх сваякі і гэтак далей.

Цяпер сітуацыя там вельмі нявызначаная, падобная на арэлі, можа сысці ва ўсякі бок. Вядома, там можа перамагчы і ўлада - у яе і грошы, і СМІ, і сіла, і ўсе астатнія рэсурсы.

Але могуць перамагчы і звычайныя людзі, бо на іх баку праўда. Зрэшты, у кожным выпадку ўся гэтая гісторыя паказвае, наколькі слабая расейская ўлада.

Вы толькі паглядзіце на абсурд усёй гэта сітуацыі: з'яўленне антыпуцінскага шамана толькі ў ваколіцах сібірскага горада (ён нават туды не заходзіў) выклікала там сапраўдны палітычны крызіс.

На галоўнай плошчы тры дні (і нават па начах) ідуць несанкцыянаваныя мітынгі, улады глушаць сотавую сувязь і выкарыстойваюць АМАП, лідараў апазіцыі арыштоўваюць і кудысьці вязуць, кіраўнік рэгіёну ў паніцы з яго ўцякае, а мясцовыя рэлігійныя лідары вінавацяць яго ў баязлівасці. Ва Улан-Удэ такога не было наогул ніколі.

Ну, а шаман Габышаў, з арышту прыхільнікаў якога ўсё і пачалося, нават не ўдзельнічае ў гэтай сітуацыі. Цяпер ён спакойна крочыць сабе ў кірунку наступнага вялікага горада Іркуцка. Да яго ад Улан-Удэ прыкладна 450 кіламетраў.

Паводле апошняй інфармацыі, цяпер ён знаходзіцца як раз каля мяжы Іркуцкай вобласці. Думаю, кіраўнікі гэтага рэгіёну цяпер вельмі ўважліва сочаць за тым, што дзеецца ў суседзяў.

Амаль не сумняваюся, што яны ў паніцы спрабуюць прыдумаць, што рабіць з добрым шаманам з Якуціі. Начальнікі ж не дурні, яны бачаць, што ён адным сваім з'яўленнем выклікае ў людзях жаданне паўстаць супраць улады Уладзіміра Пуціна.

Гэтая сітуацыя для Крамля і раней была б вельмі небяспечнай, але цяпер яна небяспечная ўдвая. 8 верасня ў Іркуцку прайшлі выбары ў гарадскі парламент. Большасць атрымала апазіцыя.

Цяпер яна зможа прызначыць сіці-мэнэджара (аналаг мэра), які ўзгодніць - пусціць шамана ў горад ці не. І вось тады, я спадзяюся, пачнецца нешта вельмінадта-надта цікавае.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках