25 красавiка 2024, Чацвер, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аксана Юшкевіч: Многія, прачытаўшы біяграфію, звяртаюцца па параду

1
Аксана Юшкевіч: Многія, прачытаўшы біяграфію, звяртаюцца па параду
Аксана Юшкевіч

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» параўнала пікеты збору подпісаў з баявым хрышчэннем.

Аксана Юшкевіч упершыню бярэ ўдзел у парламенцкай кампаніі. Дзяўчына вылучыла сваю кандыдатуру па Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 у Менску. Ужо некалькі дзён у раёне станцыі метро Інстытут культуры праходзяць яе пікеты збору подпісаў. Аксана сама бярэ ўдзел у зборы подпісаў і гутарыць з жыхарамі акругі, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».

- Падыходзяць многія, пытаюцца пра мае ідэі, пра тое, што мы мае намер рабіць, пра тое, як будзем дамагацца змены ўлады і іншыя мэты, якія перад намі стаяць. Увагу прыцягваюць нашы сцягі, некаторыя цікавяцца гісторыяй «Пагоні».

Першая жанчына, якая паставіла за мяне подпіс, спытала, ці не казярог я па знаку Задыяка. Пераканаўшыся, што гэта так, паставіла за мяне подпіс. Падыходзяць студэнты, нават з Акадэміі кіравання, якая знаходзіцца побач, ставяць подпісы, падтрымліваюць. Некаторыя распавядаюць, што ў навучальных установах раздалі пустыя бланкі для збору подпісаў, запатрабавалі, каб туды ўпісалі свае звесткі. Тлумачу, што гэта незаконна, так рабіць нельга.

Многія, прачытаўшы біяграфію, звяртаюцца па параду, напрыклад, па юрыдычную кансультацыю. Людзі распавядалі пра свае праблемы, пра тое, што ім усё надакучыла, пра тое, што тут усё купленае і прададзенае, пра тое, што патрэбныя перамены. Даверу да ўлады няма наогул, абсалютна.

Падпісваюцца за мяне, хутчэй, больш моладзі, да 35 гадоў, у асноўным. Былі і такія людзі, якія не належаць да маёй акругі, але былі б рады аддаць подпіс за каго-небудзь з нашых. Нашы пікеты праходзяць ва ўсім Менску, таму я проста даю ім інфармацыю, дзе можна гэта зрабіць.

Уражанні выдатныя. Я б сказала, што гэта, як баявое хрышчэнне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках