18 красавiка 2024, Чацвер, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбыткі жыхароў Літвы растуць неверагоднымі тэмпамі

3
Прыбыткі жыхароў Літвы растуць неверагоднымі тэмпамі

Гэта адчулі практычна ўсе жыхары краіны.

Сёлета заробкі ў Літве хутка раслі – перамены адчула большасць жыхароў. Заробкі ў Каўнасе раслі менш, чым у Вільні, але адрыў скарачаецца. Праўда, у найбліжэйшыя гады рост заробкаў будзе больш паслядоўным. Такія тэндэнцыі паказала даследаванне кампаніі Baltic Salary Survey, падчас якога прааналізавалі змену заробкаў 200 000 чалавек у краінах Балтыі, піша delfi.lt.

Апытанне паказала, што базавы заробак (які ўтрымліваецца ў дамове) сёлета павялічыўся ў 75% жыхароў Літвы, а чыстыя прыбыткі – у 86%. Базавы заробак у сярэднім павялічыўся на 7,4%, а чыстыя прыбыткі – на 9,9%. Для параўнання, у Латвіі чыстыя прыбыткі павялічыліся на 9,2%, у Эстоніі – на 9,4%. Праўда, базавы заробак у Эстоніі рос хутчэй, чым у Літве.

Повілас Блусюс, кансультант Baltic Salary Survey, акцэнтуе, што ў Літве, калі лічыць толькі тых супрацоўнікаў, у якіх вырас месячны заробак, у сярэднім заробак вырас на 10%.

Базавы заробак не павялічыўся ў 25,3% жыхароў Літвы, а паменшыўся ў – 0,2%.

"Праз вялікую канкурэнцыю працадаўцы не толькі павышаюць заробак, але інвестуюць у дадатковыя сістэмы матывацыі супрацоўнікаў", – сказаў кансультант Baltic Salary Survey.

Больш за ўсё заробкі павялічыліся ў фінансавым сектары (11%), у сферы продажаў (10,2%), раздробнага гандлю (10%), вытворчасці (10%). У сярэднім 17% жыхароў Літвы заробак падвышалі некалькі разоў за год. Шмат у чым гэта вынік падатковай рэформы.

У Клайпедзе сярэдні заробак складае 1205 еўраў. Тут базавы заробак павялічыўся на 8,4%. У Каўнасе сярэдні заробак складае 1328 еўраў, а базавы павялічыўся на 7%. У Вільні сярэдні заробак "на паперы" складае 1818 еўраў і павялічыўся на 7,8%.

Апытанне паказала, што ў 2020–2022 гг. рост заробкаў у прыватным сектары будзе больш павольным і складзе 5%.

Прагноз

97% удзельнікаў апытання ў Эстоніі плануюць падвышаць заробкі на 5%, 91% латвійскія кампанія плануе падняць заробкі на 4,5%. У Літве падвышаць заробкі маюць намер усе працадаўцы, рост складзе блізу 5%.

Baltic Salary Survey правяла апытанне з траўня 2018 да траўня 2019 гг. У ім удзельнічалі 950 арганізацый краінаў Балтыі. У ходзе апытання аналізавалі звесткі пра заробкі 200 000 чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках