25 красавiка 2024, Чацвер, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Лазараў: Кажу людзям у Баранавічах, як важна захаваць незалежнасць

Аляксандр Лазараў: Кажу людзям у Баранавічах, як важна захаваць незалежнасць
ФОТА: АЛЕНА ЗЕЛЯНКО / INTEX-PRESS.BY

Актывіст «Народнай Грамады» апавёў пра першы пікет для збору подпісаў у сваім горадзе.

11 верасня ў Баранавічах адбыўся першы пікет для збору подпісаў у падтрымку актывіста «Народнай Грамады» Аляксандра Лазарава.

Сваімі ўражаннямі актывіст падзяліўся з Charter97.org:

– Уражанне ад першага пікету для збору подпісаў – станоўчае. Людзей вабіць наша сімволіка, яны падыходзілі, цікавіліся.

Будзем выстаўляць пікеты для збору подпісаў на гарадскім рынку, дзе заўсёды шматлюдна. Спадзяюся на прыезд у наш горад Міколы Статкевіча, які цяпер пачаў тур па краіне, каб падтрымаць кампанію збору подпісаў за актывістаў "Народнай грамады".

– А чаму Вы асабіста надумалі ўдзельнічаць у гэтай палітычнай кампаніі?

– Скажу шчыра: непакоіць лёс Радзімы – каб Беларусь не страціла незалежнасць. Гэта галоўная прычына. Кожны патрыёт цяпер павінен думаць, як захаваць наш суверэнітэт. Таму я і ўдзельнічаю ў гэтай кампаніі.

Я кажу пра гэта людзям у Баранавічах, якія да мяне падыходзяць. Галоўны сігнал маіх пікетаў для збору подпісаў: Беларусь павінна захаваць незалежнасць і не патрапіць у пастку Масквы.

ФОТА: АЛЕНА ЗЕЛЯНКО / INTEX-PRESS.BY
ФОТА: АЛЕНА ЗЕЛЯНКО / INTEX-PRESS.BY
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках