24 красавiка 2024, Серада, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газавая карта Пуціна бітая

6
Газавая карта Пуціна бітая
ФОТА: REUTERS

Суд Еўразвязу паклаў канец планам РФ у выключэнні Украіны з транзітнай сістэмы паставак газу на Захад.

Газета Rzeczpospolita піша пра прынятую Судом ЕЗ пастанову пра сухапутнае прадаўжэнне газаправода «Паўночны струмень» на тэрыторыі Нямеччыны, які дастаўляе газ з Расеі ў краіны Еўразвязу, – OPAL (пераклад – polskieradio.pl).

Такім чынам, суддзі ЕЗ скасавалі пастанову Еўракамісіі 2016 года, якая дазволіла расейскаму «Газпраму» павялічыць прапускную здольнасць трубаправода «Паўночны струмень» за кошт доступу да газаправода OPAL.

Rzeczpospolita адзначае, што Суд ЕЗ пагадзіўся з пазіцыяй Польшчы, якая падала скаргу на ранейшую пастанову Еўрапейскай камісіі, што, як прызнаў Суд ЕЗ, памылкова дазволіла расейскай кампаніі «Газпрам» павялічыць пастаўкі газу ў Еўрапейскі звяз.

Rzeczpospolita нагадвае, што Еўрапейская камісія ў кастрычніку 2016 года пагадзілася павялічыць прапускную здольнасць OPAL з 50 да 80–100%. І на практыцы ўсе гэтыя дадатковыя магутнасці маглі быць выкарыстаныя "Газпрамам".

Раней, у 2009 годзе, ЕЗ пагадзіўся зрабіць выключэнне для «Газпрама» і вызваліў OPAL ад абавязальніцтва падаваць доступ да газаправода трэцім бакам, хоць гэтае патрабаванне прадугледжанае ў трэцім энэргетычным пакеце ЕЗ. Але выключэнне для «Газпрама» было пададзенае пры ўмове, – адзначае Rzeczpospolita, што расейская кампанія будзе выкарыстоўваць не больш за палову сваіх магутнасцяў. Некалькі гадоў таму нямецкі рэгулявальны орган прыняў пастанову пра ўнясенне паправак у гэтыя прынцыпы, і ЕЗ – пасля ўнясення некаторых паправак – ухваліў пастанову ФРГ.

Такім чынам, OPAL стаў адной з крыніцаў уплыву РФ на энэргетычную палітыку ЕЗ.

Цяпер, як зазначыў міністр энэргетыкі Польшчы Кшыштаф Тхужэўскі, пастанова Суда ЕЗ пакладзе канец манаполіі "Газпрама" ў ЕЗ.

Rzeczpospolita таксама піша пра тое, што цяпер, пасля перакрыцця OPAL, РФ будзе вымушаная пастаўляць газ праз Украіну. І гэта вельмі важны крок ЕЗ: такім чынам будзе пастаўлены крыж на планах прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў выключэнні Украіны з транзітнай сістэмы паставак газу ў ЕЗ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках