24 красавiка 2024, Серада, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз прадоўжыў індывідуальныя санкцыі супраць Расеі

1
Еўразвяз прадоўжыў індывідуальныя санкцыі супраць Расеі

Яны датычацца 170 грамадзянаў і 44 кампаній.

Еўразвяз прадоўжыў на шэсць месяцаў індывідуальныя абмежавальныя захады ў дачыненні да 170 фізічных і 44 юрыдычных асобаў Расеі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Рады ЕЗ, распаўсюджанай у чацвер у Брусэлі, паведамляе ТАСС.

"Рада падоўжыла абмежавальныя захады ў дачыненні да дзеянняў, якія падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны, яшчэ на шэсць месяцаў, да 15 сакавіка 2020 года, – адзначаецца ў ёй. – У цяперашні час яны распаўсюджваюцца на 170 фізічных і 44 юрыдычныя асобы".

У дакуменце падкрэсліваецца, што "пастанова была прынятая Радай пісьмовай працэдурай". "Прававыя акты будуць апублікаваныя ў Афіцыйным часопісе 13-га верасня 2019 года", – дадала Рада.

Да сёння ЕЗ падаўжаў індывідуальныя санкцыі супраць РФ у сакавіку, уключыўшы ў чорны спіс праз агрэсію РФ у Керчанскім праліве восем новых асобаў – расейскіх вайскоўцаў. З тых часоў у яго ўваходзіў 171 чалавек, сярод якіх ёсць грамадзяне Расеі і акупаваных РФ тэрыторый Украіны і 44 юрыдычныя асобы, галоўным чынам з падкантрольных Расеі так званых "ДНР" і "ЛНР".

У цяперашні час у дачыненні да Расеі дзейнічае некалькі пакетаў санкцый ЕЗ: эканамічныя, індывідуальныя абмежавальныя захады і рэстрыкцыі датычна Крыма. Апошні ўяўляе з сябе набор мэтавых санкцый у дачыненні да акупаванага РФ Крыма, з якім еўрапейскаму бізнэсу забаронена падтрымліваць якія-небудзь сувязі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках