20 красавiка 2024, Субота, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы правядуць акцыю памяці ў Эйндховене

1
Беларусы правядуць акцыю памяці ў Эйндховене

Акцыя пройдзе 16 верасня.

16 верасня спаўняецца 20 гадоў з дня гвалтоўнага знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

Пра гэта Charter97.org паведаміла прэс-служба грамадзянскай ініцыятывы "Мы памятаем".

У гэты дзень у Эйндховене (Нідэрланды) адбудзецца цырымонія ўшанавання памяці гвалтоўна зніклых беларусаў.

Цырымонія традыцыйна пройдзе ля жывога мемарыяла «Чатыры дрэвы». Чатыры дрэвы былі пасаджаныя ў памяць пра гвалтоўна зніклых Юрыя Захаранку, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Змітра Завадскага ў 2008 годзе. У той час Эйндховен яшчэ быў горадам-пабрацімам Менска.

Адкрые цырымонію дачка гвалтоўна зніклага Анатоля Красоўскага Валерыя. З прамовай выступяць: Крысці Мідэма (Міжнародная Амністыя), Ар’ен ван Халем (Федэрацыя Нідэрландскіх Прафзвязаў), Мары-Эн Схрэурс (прадстаўнік гарадскіх уладаў Эйндховена). Паэтка Джэсіка Бартэлс і паэт Леа Месман прачытаюць свае вершы, якія яны напісалі адмыслова да гэтай трагічнай даты.

Пасля цырымоніі адбудзецца прэзентацыя фотакнігі «Чатыры дрэвы». У кнізе сабраныя фатаграфіі, зробленыя ў Эйндховене 16 верасня падчас цырымоній ушанавання памяці зніклых беларусаў у 2008–2018 г.

Цырымонія ўшанавання памяці пачнецца ў 15.30 па адрасе: Парадэйслаан (Paradijslaan), скрыжаванне з Фрэдэрык ван Эдэнплэйн (Frederik van Eedenplein). Цырымонія памяці з'яўляецца публічнай і адкрытая да наведвання.

Мерапрыемства арганізаванае Міжнароднай Амністыяй, Федэрацыяй Нідэрландскіх Прафзвязаў (FNV) і грамадзянскай ініцыятывай "Мы памятаем".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках