24 красавiка 2024, Серада, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Слуга народа» хоча датэрміновыя выбары ў сталіцы Украіны

25
«Слуга народа» хоча датэрміновыя выбары ў сталіцы Украіны

У партыі Зяленскага мяркуюць, што Клічко не спраўляецца з кіраваннем Кіевам.

Украінскі нардэп ад "Слугі народа" Аляксандр Ткачэнка мяркуе мэтазгодным правядзенне датэрміновых выбараў у Кіеве для поўнай перазагрузкі ўлады.

Пра гэта паведамляе "Украінская праўда".

"Сёння стала вядома, што сесія Кіеўскай рады, скліканая з ініцыятывы мэра, не змагла сабрацца на сваю сесію. Гэта стала пацвярджэннем няздольнасці Віталя Клічко кіраваць горадам. Адсутнічае адзінства каманды і падтрымка кіяўлянаў.

Напэўна, час зрабіць поўную перазагрузку ўлады і правесці датэрміновыя выбары ў Кіеве – як Кіеўскай рады, так і мэра. Карупцыя, засілле забудоўнікаў, ігнараванне элементарных патрэбаў супольнасцяў горада – павінны сысці ў мінулае", – заявіў Ткачэнка.

Паводле словаў Ткачэнкі, усё гэта можна будзе зрабіць паводле новага закона аб сталіцы, над якім цяпер працуюць дэпутаты і профільныя спецыялісты.

Ён удакладніў, што новы закон будзе прадугледжваць еўрапейскія нормы кіравання горадам, дэцэнтралізацыю, аднаўленне народаўладдзя ў раёнах, а таксама "дакладную і празрыстую" структуру кіравання сталіцай.

Паводле звестак журналістаў, каманда Зяленскага разглядала кандыдатуры Ткачэнкі і Андрэя Холадава на пасаду старшыні КГГА.

Таксама ў жніўні Ткачэнка дапускаў, што можа балатавацца ў мэры Кіева.

Але ў верасні на пытанні журналістаў пра магчымы ўдзел у выбарах мера Кіева ён не аспрэчваў, але і не пацвярджаў гэтую інфармацыю, а проста аджартоўваўся.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках