25 красавiка 2024, Чацвер, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NEXTA: На вучэннях «Шчыт Саюза» беларускі танк заехаў у расейскі аўтамабіль

23
NEXTA: На вучэннях «Шчыт Саюза» беларускі танк заехаў у расейскі аўтамабіль

Расейцы былі дастаўленыя ў вайсковы шпіталь.

З беларускімі вайскоўцамі, якія прыбылі на супольныя вучэнні "Шчыт Саюза – 2019", што праходзяць на палігоне Муліна ў Ніжагародскай вобласці Расеі (афіцыйна ён называецца "333-ы цэнтр баявой падрыхтоўкі"), здарылася даволі сур'ёзная непрыемнасць. Учора, 11 верасня, яны патрапілі там у буйное ДТЗ. Як паведамілі нам некалькі не звязаных паміж сабой крыніцаў сярод удзельнікаў вучэнняў, танк, якім кіравалі беларусы, урэзаўся ў аўтамабіль з вайскоўцамі арміі Расейскай Федэрацыі, паведамляе Telegram-канал NEXTA.

Расейцы былі дастаўленыя ў вайсковы шпіталь, іхні стан ацэньваўся як цяжкі. Беларускі танк і ягоны экіпаж не пацярпелі. У справе разбіраюцца расейскія праваахоўнікі, і прававая ацэнка таго, што адбылося, можа апынуцца вельмі сур'ёзнай. Аднак прэс-служба Мінабароны Беларусі інфармацыю не выдае – таму што гэта ваенныя таямніцы.

Самі вучэнні пачнуцца ўжо заўтра, 13 верасня. З беларускага боку ў іх удзельнічаюць больш за 4000 вайскоўцаў, 30 танкаў, 80 бронемашынаў, 50 РСЗА, гарматаў і мінамётаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках