28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кыргызстан і Узбекістан абмяняліся часткамі тэрыторый

1
Кыргызстан і Узбекістан абмяняліся часткамі тэрыторый
ФОТА: RFE / RL

Дэмаркацыя межаў будзе праводзіцца цягам тыдня.

Паўнамоцнае прадстаўніцтва ўрада Ошскай вобласці пацвердзіла абмен зямлі з Узбекістанам, паведамляе кыргызстанскае выданне Kloop. Узбекістану была перададзеная тэрыторыя ля вадасховішча каля вёскі Керкідан у Араванскім раёне, у акрузе Тоа-Маюн. Узамен Кыргызстан атрымаў надзел каля вёскі Гулбаар. Дэмаркацыя межаў будзе праводзіцца цягам тыдня, паведамляе "Цяперашні час".

Надзелы ля вёсак Керкідан і Гулбаар маюць аднолькавую плошчу 407 га.

"Гэты абмен даўно ініцыюецца кыргызскім бокам. Падчас апошніх перамоваў была дасягнутая дамоўленасць пра дэлімітацыю межаў", – заявіў прэс-сакратар Ошскай адміністрацыі Нуркыз Кадырбек кызы.

Гэта азначае, што цяпер усё вадасховішча Керкідан будзе знаходзіцца на тэрыторыі Узбекістана (у жыхароў кіргізскай вёскі Керкідан застанецца доступ да вады на рацэ, якая выцякае з вадасховішча). Але дарога з Аравана ў Ош цалкам будзе праходзіць па тэрыторыі Кыргызстана. Раней людзям даводзілася ездзіць у суседнюю вёску праз тэрыторыю Узбекістана.

"Надзел каля вёскі Гулбаар у Араванскім раёне ўключае ў сябе стратэгічны аб'ект, да яго вельмі блізка знаходзіцца дарога. Па-другое, гэта паліваная тэрыторыя, а надзел ля Керкіданскага вадасховішча неарашальны, там толькі камяні. Яны (Узбекістан) паставілі ўмову, што калі вы (Кыргызстан) хочаце абмяняць зямлю ў Араване, то вы павінны даць тэрыторыю нашаму аіл акмоту", – кажа Нуркыз Кадырбек кызы.

У Кыргызстана і Узбекістана на канец 2017 года заставаліся няўзгодненымі 208 кіламетраў мяжы. Тэрытарыяльныя пытанні рэгулярна становяцца прычынамі сутыкненняў паміж мясцовымі жыхарамі і памежнікамі дзвюх краінаў. Некалькі месяцаў таму такі канфлікт адбыўся ў Керкідане: мясцовых жыхароў абурыла тое, што памежнікі Узбекістана пачалі ўсталёўваць агароджу каля вадасховішча.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках