18 красавiка 2024, Чацвер, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што ўзводзяць кітайскія кампаніі ў Беларусі?

7
Што ўзводзяць кітайскія кампаніі ў Беларусі?
ФОТА: «Радыё Свабода»

Шкодныя заводы ў Берасці і Светлагорску аднесеныя да праблемных.

Праблемы на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце стварыў сам падраднік – «Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМС» (СAMCE). У 2010 годзе яна атрымала кантракт на будаўніцтва на базе беларускага прадпрыемства новага завода беленай сульфатнай цэлюлозы за 770 млн даляраў, піша «Заўтра тваёй краіны».

Але ў жніўні сёлета, нягледзячы на вялікае партфоліа СAMCE і на тое, што агульная будаўнічая гатоўнасць аб'екта складала 95%, акцыянеры Светлагорскага ЦКК скасавалі кантракт з кітайскай будаўнічай кампаніяй. Іх не задаволілі перыядычна ўзнікалыя праблемы (няякасная кабельная прадукцыя, смурод) і была прынятая пастанова дабудоўваць прадпрыемства ўласнымі сіламі.

Праблемы на акумулятарным заводзе «АйПаўэр», будаўніцтва якога прыпыненае, паўсталі праз інвестара, які, паводле словаў берасцейскага губернатара Анатоля Ліса, «пайшоў шляхам завуалявання некаторых момантаў, якія выклікалі абурэнне сярод насельніцтва». Генпадраднікам гэтага аб'екта з'яўляецца кітайскаяи кампанія Anhui Construction Engineering Group Co.

Адзначым, што абодва падраднікі ўваходзяць у лік 250 найбуйнейшых сусветных будаўнічых арганізацый, спіс якіх чарговы раз сёлета падало спецыялізаванае выданне ENR. Кампаніі размяшчаюцца ў ім у залежнасці ад аб'ёму прыбыткаў, атрыманых за межамі сваёй краіны, уключаючы паступленні ад даччыных кампаній.

СAMCE з'яўляецца даччынай структурай аднаго з найбуйнейшых сусветных будаўнічых канцэрнаў China National Machinery Industry Corp. (Sinomach). У рэйтынгу ENR пекінскі Sinomach паводле вынікаў мінулага года заняў 19-ы радок. Anhui Construction Engineering Group Co., якая прадстаўляе горад Анхой правінцыі Хэфей, у сваю чаргу стала 180-й.

Кітайскія будаўнікі пераважаюць у рэйтынгу 2019 Top 250 International Contractors: іх амаль трэць – 75 кампаній.

Таксама на 14-м і 18-м месцах размяшчаюцца паводле леташніх вынікаў пекінскія кампаніі China Railway Construction Corp. і China Railway Group.

Гэтыя гіганты працуюць у некалькіх сегментах сусветнага будаўнічага рынку, а ў Беларусі праз свае даччыныя структуры (у першым выпадку – праз China Civil Enginееring Construction Corporation і China Railway 25th Bureau Group, у другім – праз China Railway No 9 Group Co.) будуюць сацыяльнае жыллё у беларускай правінцыі. Гэта дамы ў Віцебску, Лепелі, Наваполацку, Полацку, Слоніме, Лідзе, Баранавічах, Пінску і Жабінцы.

На 54-м месцы размесцілася пекінская кампанія CITIC Construction. У яе адно з самых вялікіх партфоліа ў Беларусі. Кампанія ўдзельнічала ў мадэрнізацыі цэментнай прамысловасці Беларусі, Аршанскага льнокамбіната, будаўніцтве завода BelGee, а таксама ўзводзіць шматфункцыянальны комплекс «Шантэр Хіл».

Яшчэ адзін удзельнік будаўніцтва ў Беларусі сацыяльнага жылля за кітайскія грошы – гэта Сhina Gansu Int`l for Econ. & Tech. Corp. У рэйтынгу паводле вынікаў сваіх леташніх кантрактаў яна заняла 213-е месца.

240-е месца паводле вынікаў 2018 года дасталася Beijing Uni.-Construction Group Co. У 2014 годзе яна здала ў эксплуатацыю гатэль Beijing Hotel Minsk, а таксама будуе жыллё ў беларускай сталіцы (квартал «Праменад).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках