28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пешаходам забароняць карыстацца гаджэтамі пры перасячэнні дарогі

50
Пешаходам забароняць карыстацца гаджэтамі пры перасячэнні дарогі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Цяпер дакумент узгадняецца з дзяржаўнымі органамі.

У новай рэдакцыі правілаў дарожнага руху пешаходам забароняць карыстацца гаджэтамі, перасякаючы дарогу. Пра гэта БелТА апавёў старшы інспектар асаблівых даручэнняў УДАІ МУС Аляксандр Шаўчэнка.

Грамадскае абмеркаванне праекта змяненняў ва ўказ аб захадах павышэння бяспекі дарожнага руху прайшло ў траўні. Цяпер дакумент узгадняецца з дзяржаўнымі органамі.

Неабходнасць у змене заканадаўства з'явілася ў тым ліку праз развіццё тэхналогій: на дарогах стала больш транспарту, які аднесці да пэўнай катэгорыі ў рамках дзейнага заканадаўства цяжка. «Уводзіцца новы тэрмін “сродкі персанальнай мабільнасці”. Гэта прылады, якія маюць рухавік. Пры гэтым іх максімальна дапушчальная хуткасць будзе складаць 25 км/г. Асобы, якія выкарыстоўваюць такія сродкі для перамяшчэння, будуць прыраўноўвацца да пешаходаў», – апавёў Аляксандр Шаўчэнка.

Калі прылада персанальнай мабільнасці, то-бок электрасамакат, гіраскутэр або монакола, разганяецца больш за 25 км/г, не маючы завадскіх або праграмных абмежаванняў хуткасці, з ім будзе забаронена ўдзельнічаць у дарожным руху. Катацца з такой хуткасцю дазволяць толькі на абмежаваных пляцоўках. «Перамяшчацца на такіх прыладах трэба будзе па роварных дарожках. Пры іх адсутнасці – па ходніках, не ствараючы перашкодаў для руху іншым пешаходам», – растлумачыў прадстаўнік ДАІ.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках