28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: пасля змены сатанінскай улады беларусы адновяць крыжы ў Курапатах

7
Вольга Нікалайчык: пасля змены сатанінскай улады беларусы адновяць крыжы ў Курапатах
ВОЛЬГА НІКАЛАЙЧЫК

Актывістка распавяла, як праходзяць пікеты па зборы подпісаў пад бел-чырвона-белымі сцягамі.

Рэжысёрка, грамадская актывістка, абаронца Курапатаў Вольга Нікалайчык збірае ў Менску подпісы за сваё вылучэнне ў якасці кандыдата ў «дэпутаты» на бліжэйшых парламенцкіх выбарах. З яе слоў, людзі станоўча рэагуюць на яе пікеты пад бел-чырвона-белым сцягам, паведамляе «Радыё Рацыя».

Вольга Нікалайчык адзначае, што ігнараваць выбарчую кампанію нельга:

- Матыў адзін-цяпер старт фальшывых выбараў, якіх не існуе напраўду. Вакол ціха, такое адчуванне быццам уся апазіцыя проста вымерла. Хтосьці крычыць пра байкот, які абсалютна не вырашыць ніякай праблемы. Байкоту не будзе таму, што яны за тры дні нагоняць студэнтаў, вайскоўцаў, міліцыянтаў 200 тысяч, нагоняць чыноўнікаў, кішэнны дзяржаўны бізнэс, кантрактнікаў. Яны ўсіх нагоняць і за тры дні зробяць сабе прыход.

Вольга Нікалайчык, як актыўная абаронца ўрочышча Курапаты, адзначае, што пасля змены ўлады, беларусы навядуць там належны парадак:

- Ён не закрые карчмы, ён не здыме гэтую агароджу, якую ён паставіў, ён не верне крыжы, якія яны разбурылі. Пакуль гэта сатанінская прасталінская ўлада над намі вісіць, як дамоклаў меч, з Курапатамі на жаль ніякага паляпшэння не будзе. Першае, што мы зробім, калі зменім уладу, першае, што беларусы зробяць - гэта адновяць курапацкія крыжы і закрыюць карчму «Бульбаш-хол» - лубянскую сталовую.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках