28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прызнанне дня

22
Прызнанне дня

У Мінфіне распавялі, чаму бюджэт-2020 будзе «жорсткім і дэфіцытным».

Міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч паведаміў журналістам, што бюджэт на наступны год будзе планавацца з улікам вынікаў перамоў аб кампенсацыі нашай краіне наступстваў падатковага манеўру ў Расеі, піша «Салідарнасць».

- Для нас важна развязанне тых пытанняў, якія засталіся нявырашанымі (пасля парафіравання праграмы інтэграцыі) — падатковы манеўр і яго наступствы. Мы вельмі на гэта разлічваем, але ў сваіх планах зыходзім з таго, што кампенсацыі за падатковы манеўр не будзе, - цытуе міністра Interfax.by.

Са слоў Ермаловіча, у сувязі з адсутнасцю кампенсацыі за падатковы манеўр бюджэт будзе дастаткова жорсткім і дэфіцытным:

- Гэта сур'ёзная карэкціроўка, адаптацыя бюджэту да новых умоў. Пры тым, што выдаткі працягваюць аб'ектыўна расці - ад гэтага нікуды не дзенешся. І мы замест прафіцыту бюджэту ў апошнія гады сфармавалі бюджэт на наступны год з дэфіцытам.

Падатковы манеўр у лічбах

Паводле звестак пасла Беларусі ў Расеі Уладзіміра Сямашкі, на першым этапе манеўру наша краіна страціла 3,6 млрд даляраў.

- Калі ўсё пакінуць так, як ёсць, то за астатні да завяршэння падатковага манеўру час [у 2024 годзе] Беларусь страціць яшчэ 10,6 млрд даляраў пры Сусветным кошце нафты 70 даляраў за барэль і 8,8 млрд даляраў пры кошце 60 даляраў за барэль. А затым Беларускія нафтаперапрацоўшчыкі будуць цалкам выведзеныя на сусветны кошт нафты, у выніку чаго Беларусь будзе штогод пераплачваць Расеі па 3 млрд даляраў, — заяўляў амбасадар у чэрвені гэтага года.

У «Белнафтахіме» ў чэрвені назвалі суму, страчаную беларускай эканомікай за студзень - травень 2019-га праз расейскі падатковы манеўр: блізу 130 мільёнаў даляраў.

І цытаты

Апошні раз кіраўнік дзяржавы згадваў падатковы манеўр, выступаючы ў Берасці на святкаванні 1000-годдзя горада:

— Ім (расейцам) надакучыла спрачацца з транзіцёрамі. Ён (прэзідэнт Расеі) горда ўклаў мільярды даляраў, пабудаваў гэтыя плыні. Я яму сказаў: мы гэтак жа горда (калі вы нас будзеце нахіляць і да рынкавага кошту нафты падводзіць, мыту замянілі падатковым манеўрам) возьмем з рынку і іншую нафту.

- Расейскія НПЗ будуць купляць нафту дзесьці за 83-84% ад сусветнага кошту. Мы ж будзем купляць па сусветным кошце. Для таго, каб НПЗ нармальна працаваў, браў крэдыты, абслугоўваў іх, мадэрнізаваўся, дастаткова 4-5%. А тут - 16-17%. А ў нас гэтага не будзе. Таму мы не зможам перажыць падатковы манеўр — перасцерагаў у пачатку ліпеня амбасадар Сямашка.

— Падатковы манеўр — гэта суверэннае права Расеі, таму наўрад ці карэктна казаць пра якую б то ні было «кампенсацыю». Гаворка пра магчымае садзейнічанне Беларусі ў змякчэнні наступстваў «падатковага манеўру», што праводзіцца ў Расеі. Гэтае пытанне - у прапрацоўцы, яно будзе вырашанае комплексна. У гэтай сувязі даваць якія-небудзь ацэнкі цяпер заўчасна, — заявіў 19 ліпеня намеснік кіраўніка МЗС Расеі Рыгор Карасін.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках