25 красавiка 2024, Чацвер, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Прагі наважылі прыбраць помнік савецкаму маршалу Коневу

8
Улады Прагі наважылі прыбраць помнік савецкаму маршалу Коневу

Помнік «крываваму маршалу» перанясуць з плошчы Інтэрбрыгады ў адзін з музеяў.

У Чэхіі савет дэпутатаў гарадской акругі Прага-6 прыняў пастанову перамясціць помнік маршалу Савецкага Саюза Івану Коневу з плошчы Інтэрбрыгады ў адзін з музеяў. Дакладнае месца пераносу манумента не вызначанае. Пра гэта піша РБК са спасылкай на чэшскае выданне iDNES.cz.

За перанос помніка маршалу Коневу прагаласавалі 33 сябры Савета дэпутатаў, супраць выступіў адзін, яшчэ шасцёра ўстрымаліся. Згодна з пастановай мясцовых уладаў, на плошчы Інтэрбрыгады можа з'явіцца манумент героям-вызваліцелям Прагі ад нацызму ў 1945 годзе. Савет Прагі-6 ужо абвясціў пра пачатак конкурсу на праект новага помніка.

У ноч з 21 на 22 жніўня невядомыя нанеслі на помнік надпіс «не крываваму маршалу, не забудзем» і дату - «1968». Пасольства Расеі ў Чэхіі асудзіла апаганьванне манумента. У дыпмісіі таксама выказалі абурэнне тым, што муніцыпальныя ўлады не маюць намеру прыводзіць яго ў належны выгляд.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках