25 красавiка 2024, Чацвер, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жлобіне звольнілі жанчыну, якая нанесла заводу шкоду на 17 капеек

35
У Жлобіне звольнілі жанчыну, якая нанесла заводу шкоду на 17 капеек

Жанчына адпрацавала на прадпрыемстве 27 гадоў.

Беларускі металургічны завод паведамляе, што ў жніўні з завода паводле дзеяння дырэктывы №1 было звольнена чатыры чалавекі: два прагулы і два крадзяжы.

Адзін майстар спрабаваў выкрасці цытрынавую кіслату вагой 1260 грам на суму 2 рублі 51 капейка, як потым ацанілі экспэрты. Стаж на прадпрыемстве завадчаніна складаў 10 гадоў. Яго звольнілі.

Другі парушальнік-жанчына, якая адпрацавала на прадпрыемстве 27 гадоў. Калі пасля змены перасякала прахадную, яе папрасілі паказаць змесціва торбы. А там - 250 мл мыйнага сродкі. Шкода, як ацанілі экспэрты, склала 17 капеек. Жанчыну звольнілі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках