19 красавiка 2024, Пятніца, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Брытанцы не падтрымалі б Brexit у выпадку паўторнага рэферэндуму

4
Апытанне: Брытанцы не падтрымалі б Brexit у выпадку паўторнага рэферэндуму

Рэферэндум пра выхад Вялікабрытаніі з ЕЗ быў праведзены ў чэрвені 2016 года.

У выпадку правядзення рэферэндуму паводле канчатковай версіі дамовы аб Brexit 37% брытанцаў прагаласавалі б супраць яго, вынікае з вынікаў анлайн-апытання, праведзенага ў Вялікабрытаніі сацыялагічнай службай Kantar з 5-га да 9 верасня 2019 года і апублікаванага 11 верасня, паведамляе gordonua.com.

За выхад Злучанага Каралеўства са складу Еўразвязу аддалі б галасы 34% апытаных (на рэферэндуме ў 2016 годзе такую пазіцыю выказалі амаль 52% брытанцаў). 18% не бралі б удзелу ў такім рэферэндуме.

Нягледзячы на тое, што настроі ў грамадзян Вялікабрытаніі за тры гады памяняліся, Кансерватыўная партыя, якую ўзначальвае прэм'ер-міністр Барыс Джонсан, усё яшчэ захоўвае лідарства перад лейбарыстамі на чале з Джэрэмі Карбінам. Згодна з сацыяльным апытаннем, на гэты момант кансерватараў падтрымлівае блізу 38% выбарцаў, а іх галоўных апанентаў – 24%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках