19 красавiка 2024, Пятніца, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Грыб распавёў пра сваё выкраданне ў Беларусі

7
Павел Грыб распавёў пра сваё выкраданне ў Беларусі
ПАВЕЛ ГРЫБ

На пытанне «Вы хто?» мужчыны, якія звязалі яго, адказвалі «Дзед Піхто».

Вызвалены з Расеі Павел Грыб распавёў, што падчас затрымання ў Беларусі яго білі і скавалі рукі так моцна, што застаўся шнар. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю BBC News Украіна, якое было апублікаванае ў чацвер, 12 верасня.

«Затрымлівала мяне група захопу жорстка. Надзелі пластыкавыя хамуты, якія сціснулі мне рукі і пакінулі шнар. Білі, каб я не глядзеў кудысьці ў бок, не глядзеў куды едуць. Каб я ў мікрааўтобусе не зрабіў лішняга руху», - распавёў Грыб.

На пытанне журналісткі, ці было зразумела, што затрыманне праводзіць расейская ФСБ, а не беларускія праваахоўнікі, Грыб адказаў: «адразу было зразумела, хто мог затрымаць. Толькі яны маглі».

Пры гэтым, на пытанне «Вы хто?» яму адказвалі: «Дзед Піхто».

З яго слоў, нягледзячы на гарантыі, якія яму давалі, ён разумеў рызыкі сустрэчы з дзяўчынай у Беларусі.

«Мне прапанавалі, падаўшы некаторыя гарантыі. Але я цалкам разумеў рызыкі, усё ж, гэта было рызыкоўна. Такое дзеянне з майго боку, але я таксама не меў падстаў думаць, што я буду сапраўды камусьці патрэбны праз нейкае глупства», - сказаў Грыб.

Нагадаем, у 2017 годзе бацька Паўла Грыба Ігар Грыб паведаміў, што ягоны сын паехаў у горад Гомель на сустрэчу з дзяўчынай, з якой пазнаёміўся і меў зносіны толькі ў сацыяльных сетках. Па дамоўленасці, Павел павінен быў вярнуцца ў той жа дзень.

Але пазней стала вядома, што ён утрымліваецца ў Краснадарскім СІЗА. Грыбу выстаўленае абвінавачванне ў садзейнічанні тэрарыстычнай дзейнасці. Паводле версіі следства РФ, ён нібыта прапанаваў знаёмай дзяўчыне з Сочы падарваць бомбу на лінейцы ў расейскай школе. Адвакат Грыба заявіў, што Паўла выкралі супрацоўнікі ФСБ РФ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках