28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША анансавалі новую ініцыятыву ў супрацьдзеянні Крамлю

3
ЗША анансавалі новую ініцыятыву ў супрацьдзеянні Крамлю

USAID будзе дапамагаць дэмакратычным інстытутам шэрагу краін абараніцца ад умяшання Крамля.

Прадстаўнік Агенцтва ЗША ў міжнародным развіцці (USAID) распавёў у чацвер пра новую праграму, закліканую дапамагчы дэмакратычным інстытутам абараніцца ад умяшання Крамля, паведамляе «Голос Америки».

Праграма называецца «барацьба са зламысным уплывам Крамля» і закліканая дапамагчы такім краінам, як Грузія, Украіна і Малдова, абараніць свае выбары, процідзейнічаць прапагандзе і пазбягаць энэргетычнай залежнасці ад Расеі.

Ініцыятыва была ўпершыню анансаваная ў Парыжы ў ліпені сёлета. У чацвер памочнік адміністратара USAID Брок Бірман распавёў пра праграму дыпламатам у Варшаве, запэўніўшы іх, што Вашынгтон па-ранейшаму захоўвае прыхільнасць дэмакратыі ва ўсім рэгіёне, які тры дзесяцігоддзі таму выйшаў з-пад кантролю Масквы.

Са слоў Бірмана, Крэмль ужывае «агрэсію мяккай сілы», умешваючыся ў выбары па ўсім рэгіёне, ведучы інфармацыйную вайну і спрыяючы распаўсюджванню карупцыі.

«Крэмль так сябе паводзіць, таму што яму няма чаго прапанаваць. Яму няма чаго прапанаваць у плане свабоды, росквіту ці бяспекі, – адзначае ён. - USAID не будзе сядзець склаўшы рукі, пакуль Крэмль спрабуе пахіснуць тое, за што краіны так упарта і так доўга змагаліся».

Са слоў Бірмана, праграма прадугледжвае падтрымку незалежнай журналістыкі і праверку фактаў у Малдове і на Балканах, а таксама дапамогу ў дыверсіфікацыі энэргарэсурсаў, каб расейская энэргетыка не заставалася інструментам палітычнага ціску.

Ён некалькі разоў падкрэсліў, што ініцыятыва накіраваная супраць Крамля, але не супраць расейскіх грамадзян.

Як адзначае Войцех Пшыбыльскі, рэдактар часопіса Visegrad Insight, які піша пра справах Цэнтральнай Еўропы, інфармацыя пра тое, што ЗША імкнуцца падтрымаць дэмакратыю па ўсёй Еўропе, абнадзейвае.

"Той факт, што амерыканскае ўрадавае агенцтва робіць намаганні, каб паказаць, што амерыканцы процідзейнічаюць Крамлю, прычым менавіта на той тэрыторыі, якую Крэмль аспрэчвае і куды Масква палічыў за лепшае б не дапускаць нікога, акрамя сябе, служыць магутным і вельмі правільным пасылам», – адзначыў Пшыбыльскі у інтэрв'ю Associated Press.

Бірман выступаў на з'ездзе міжнароднай кааліцыі дэмакратычных дзяржаў Community of Democracies (супольнасць дэмакратый), якая базуецца ў Варшаве.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках