25 красавiка 2024, Чацвер, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Хойніцкага раёна панікуюць праз пажар у чарнобыльскай зоне

3
Жыхары Хойніцкага раёна панікуюць праз пажар у чарнобыльскай зоне

Хойнікі агорнутыя смугой.

Жыхары Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці пачынаюць панікаваць: у заражанай радыяцыяй 30-кіламетровай чарнобыльскай зоне пачаўся маштабны пажар. Гэты факт афіцыйна пацвердзілі Дзяржаўная служба Украіны ў надзвычайных сітуацыях і шэраг украінскіх СМІ, паведамляе Telegram-канал NEXTA.

– Учора мы ўсе назіралі велізарны слуп дыму ў выселенай зоне, – пішуць нам жыхары горада Хойнікі. – Таксама бачылі перамяшчэнне пажарных машынаў са спецсігналамі. У горадзе ходзяць чуткі, што цалкам згарэла вёска Ломыш у зоне адчужэння. Ці так гэта на самай справе – невядома, паколькі ахвотныя гэта праверыць наўрад ці знойдуцца. А калі нават знойдуцца – у зону іх ніхто не прапусціць. Аднак горад Хойнікі сёння з самай раніцы ахутаны туманам. Пахне гарэлым.

Зразумела, калі пажар бушуе на ўкраінскім баку – гэта не сфера адказнасці беларускага МНС. Аднак там могуць гарэць заражаныя радыяцыяй лясы – нічога добрага ў атмасферу такі дым дакладна не вылучае. А для агню і радыенуклідаў дзяржаўныя межы, як вядома, не маюць значэння.

Таксама інфармацыя пра пажар у чарнобыльскай зоне на тэрыторыі Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці пацвярджаецца ў службовых аператыўных зводках МНС Беларусі.

50 гектараў заражаных радыяцыяй лясоў і траваў – гэта сур'ёзна. На ўсялякі выпадак мы раілі б жыхарам Хойніцкага раёна без асаблівай патрэбы з дамоў не выходзіць, вокны не адчыняць і карыстацца прынамсі рэспіратарамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках