29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка на пікеце збору подпісаў: Абрыдла гэтая ўлада

10
Мянчанка на пікеце збору подпісаў: Абрыдла гэтая ўлада

Мы жывём у цэнтры Еўропы, а ўражанне такое, быццам у нас нейкі султанат.

Мянчанка распавяла, чаму прыйшла на пікет збору подпісаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»:

- абрыдлі гэтая ўлада, гэты нязменны «прэзідэнт». Мяне турбуе, што ў нашай краіне няма абароны ад бюракратыі, што ў нас галіны ўлады ўсе падпарадкаваныя аднаму чалавеку. Хацелася, каб у нашай краіне былі суды незалежныя, следчы камітэт быў незалежным, пракуратура. Наогул, мы жывём у цэнтры Еўропы, а ўражанне такое, быццам у нас нейкі султанат.

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» запрашаюць менчукоў прыходзіць на пікеты ў Менску. Сёння яны пройдуць у наступных месцах гораду:

Вуліца Няміга, 12Б, каля рэстарацыі Макдональдс: 16.00 - 18.00,

2 завулак Баграціёна, 18а, крама «Рублёўскі»: 15.00 - 18.30,

Вуліца Русіянава, 7, універсам «Першамайскі»: 14.00 - 19.00,

Вуліца Пятра Глебкі, 5, гандлёвы цэнтр «Скала»: 16:00 - 21.00,

Станцыя метро «Каменная горка», выхад да гандлёвага цэнтру «Мацярык»: 17.30 - 20.30,

Станцыя метро «Каменная горка», выхад да рэстарацыі Burger King: 17.00 - 20.00,

Станцыя метро «Інстытут культуры», выхад на вуліцу Магілёўскую: 17.00 - 19.30,

Станцыя метро «Пушкінская», выхад да рэстарацыі «Макдональдс»: 15.30 - 19.30,

Вуліца Карбышава, 13, крама «Златка»: 14.00 - 19.00,

Пляцоўка ля ўваходу на Камароўскі рынак: 12.00 - 17.00.

Вуліца Мірашнічэнкі, 3, крама «Віталюр»: 15.00 - 18.00.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках