23 красавiка 2024, aўторак, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Гарбата паляпшае здароўе мозгу

8
Навукоўцы: Гарбата паляпшае здароўе мозгу

Чаяванне хоць бы чатыры разы на тыдзень павышае эфектыўнасць мазгавых сувязяў.

Такую інфармацыю атрымалі навукоўцы з Нацыянальнага ўніверсітэта Сінгапура. Вынікі працы апублікаваныя ў часопісе Aging. Са слоў аўтараў, яны звярнулі ўвагу на тое, што даследаванні карысці ці шкоды гарбаты, як правіла, заснаваныя на нейрапсіхалагічных метадах, тады як іх каманда паказала эфект ад прыхільнасці да гэтага напою з дапамогай нейравізуалізацыі, піша «Naked Scince».

Даследнікі падзялілі ўдзельнікаў-добраахвотнікаў на дзве групы: тых, хто п'е гарбату часта ці досыць часта, і тых, хто не п'е яе ці ўжывае рэдка. Да аматараў гарбаты адносілі тых, хто ўжываў зялёны чай, улун або чорны чай не радзей, чым чатыры разы на тыдзень цягам апошніх 25 гадоў. Уся выбарка складалася з 36 людзей сталага веку ва ўзросце ад 60 гадоў. Акрамя звестак аб іх здароўі, ладзе жыцця і псіхалагічным стане, усе яны прайшлі нейрапсіхалагічныя тэсты, а мозг кожнага добраахвотніка быў прасканаваны з дапамогай магнітна-рэзананснай тамаграфіі.

Навукоўцы зверылі вынікі тэстаў, якія паказвалі кагнітыўныя здольнасці ўдзельнікаў і вынікі візуалізацыі, а затым параўналі вынікі груп, на якія іх дзялілі ў залежнасці ад любові ці нелюбові да чаю.

Даследчая група выявіла, што аматары гарбаты мелі вобласці мозгу з больш эфектыўнай узаемасувяззю. Ужыванне гарбаты выявілася звязаным з больш эфектыўнай структурнай арганізацыяй, але не на глабальную функцыянальную арганізацыю. Аўтары паказваюць, што сувязь рэгулярнага ўжывання гарбаты і памяншэнне міжпаўшарнай асіметрыі - сведчанне карысці гэтай звычкі для мозгу.

«Возьмем у якасці прыкладу аналогію з дарожным рухам: хай вобласці мозгу будуць пунктамі прызначэння, а сувязі паміж абласцямі мозгу - дарогамі. Калі сістэма дарог лепш арганізаваная, рух транспартных сродкаў і пасажыраў становіцца больш эфектыўным і выкарыстоўвае менш рэсурсаў. Калі сувязі паміж абласцямі мозгу больш структураваныя, апрацоўка інфармацыі можа выконвацца больш эфектыўна», - растлумачыў Лэй Фэн, кіраўнік даследчай групы. «У нашых папярэдніх даследаваннях мы паказалі, што ў аматараў гарбаты кагнітыўныя функцыі лепшыя ў параўнанні з тымі, хто яе не п'е. Нашы вынікі, якія датычацца сеткі мозгу, ускосна пацвярджаюць папярэднія высновы і паказваюць, што станоўчыя эфекты рэгулярнага чаявання з'яўляюцца вынікам паляпшэння арганізацыі мозгу дзякуючы прадухіленню парушэння міжрэгіянальных сувязяў».

Навукоўцы адзначаюць, што так як кагнітыўныя функцыі і структурная арганізацыя мозгу цесна звязаныя, то наступныя работы, накіраваныя на вывучэнне структурных змяненняў, могуць паказаць, як біялагічна актыўныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў гарбаце, уплываюць на інтэлект. Акрамя таго, структурныя даследаванні могуць дапамагчы зразумець механізмы фармавання такіх працэсаў мозгу як, напрыклад, памяць, а таксама што можа спрыяць лепш захоўваць кагнітыўныя здольнасці.

Больш раннія працы ўжо паказвалі карысць гарбаты пры самых розных захворваннях, напрыклад, для сэрцава-судзіннай сістэмы. З нечаканага - гарачая гарбата выявілася карыснай пры глаўкоме.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках