25 красавiка 2024, Чацвер, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае сярэдні чэк школьных пабораў за два тыдні

22
Як выглядае сярэдні чэк школьных пабораў за два тыдні
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

І хто скажа пасля гэтага, што адукацыя ў Беларусі бясплатная?

1 верасня ў Беларусі быў запушчаны сайт pobory.by, і ўжо праз некалькі дзён стала зразумела, што тэма школьных пабораў вельмі моцна хвалюе беларусаў, а вынікі перасягнулі ўсе чаканні. Даслоўна за 10 дзён было зарэгістравана амаль 2,5 тысячы фактаў, сабрана больш за 4000 каментароў з гэтай нагоды, піша «Салiдарнасць».

«На што мы толькі ні збіралі грошы старэйшай даччэ, пакуль яна вучылася ў пачатковай школе: на тумбачку настаўніку, сметніцы, дыван, шафкі. З малодшай дачкой - першакласніцай - да 1 верасня мы, бацькі, куплялі 4 букеты для тых, хто прыйшоў на лінейку: для гасцей, прадстаўніка МНС, члена раённага аддзела адукацыі і інш. А пасля сходу нам выдалі цэлы спіс неабходных пакупак: ад туалетнай паперы і ручнікоў да тэчак і на патрэбы школы, магнітаў», - абураюцца бацькі.

Зрэшты, знайшліся і тыя, хто мяркуе, што без дадатковых марнаванняў немагчымая якасная адукацыя і жыццезабеспячэнне дзіцяці.

«Мы жывем у не ідэальным свеце. Гэта трэба разумець! Замест таго, каб купляць нармальныя падручнікі ангельскай, можна пісаць петыцыі, на якія прыйдзе адказ, што падручнікамі школы забяспечаныя. Замест таго, каб скінуцца на вокны, можна пісаць лісты ў выканкам, але там адкажуць: «Заклейвайце паперай або нічога не рабіце, бо тэмпература ў норме можа вар'явацца ад 16 да 23 градусаў». Адмаўляючыся здаваць грошы, мы робім горш толькі сваім дзецям», - паўтараюць іншыя.

Статыстыка pobory.by сведчыць, што паборы існуюць у 325 раёнах і населеных пунктах. І лідарам у гэтай гонцы з'яўляецца Менск, дзе зарэгістравана 39,6% ад усіх пабораў у краіне.

Усяго ж сярэдні чэк за 14 дзён, паводле звестак сайта, склаў...108 рублёў 90 капеек! Менавіта столькі заплацілі бацькі за «бясплатную» адукацыю іх дзіцяці. Грошы ішлі на рамонты, падручнікі, падпіску, куплю розных тавараў, падарункаў, прадметаў мэблі і іншага.

А вось яшчэ адна ўражальная лічба.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках