29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Украіны хочуць правесці мясцовыя выбары і на акупаванай тэрыторыі

11
Улады Украіны хочуць правесці мясцовыя выбары і на акупаванай тэрыторыі

Украінскі бок разважае, як рэалізаваць формулу Штайнмаера.

Улады Украіны хацелі б правесці мясцовыя выбары ва ўсёй краіне, у тым ліку на часова акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей. Пра гэта сёння ў кулуарах 16-й штогадовай сустрэчы Ялцінскай Еўрапейскай Стратэгіі (YES) у Кіеве паведаміў міністр замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка, піша «Інтэрфакс-Україна».

«Мы пагадзіліся на Менскія дамоўленасці пяць гадоў таму, у тым ліку і на правядзенне выбараў. На нашу думку, ідэальна было правесці выбары, пакуль што гэта немагчыма, адначасова ва ўсёй нашай дзяржаве. У іх [на акупаваных тэрыторыях Данбаса] ужо было двое выбараў - фэйкавых, вынікаў якіх мы не прызнаем. Цяпер мы прапануем правесці адначасова выбары па ўсёй тэрыторыі, уключаючы акупаваную. Паглядзім, ці спрацуе гэта, па часе выключна», - падкрэсліў Прыстайка.

Ён нагадаў, што «формулу Штайнмаера» ў 2016 годзе ўзгадніў пяты прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«Формулу Штайнмаера», якую наш кіраўнік дзяржавы ўзгадніў, мы, як людзі, якія выконваюць нават тое, што паабяцалі нашы ранейшыя прэзідэнты, павінны выконваць. Мы цяпер абмяркоўваем, у якой менавіта форме», - сказаў Прыстайка.

Ён дадаў, што «ў ёй няма нічога цікавага ці такога, каб абвінавачвалі ў «здрадзе» ці перамозе».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках