20 красавiка 2024, Субота, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Пацукам падабаецца гуляць з людзьмі ў хованкі

7
Навукоўцы: Пацукам падабаецца гуляць з людзьмі ў хованкі

Гульнявыя паводзіны - важная эвалюцыйная рыса млекакормячых.

Група неўролагаў з Нямеччыны правяла некалькі тыдняў, гуляючы з грызунамі ў маленькім пакоі, запоўненым скрынкамі. Даследнікі выявілі, што пацукі былі дзіўна майстэрскія ў гэтай наіўнай гульні і ахвотна забаўляліся з людзьмі, нават не разлічваючы атрымаць ядомае ўзнагароджанне, піша «Вокруг света».

Калі пацукі знаходзілі людзей або самі былі злоўленыя, яны «хіхікалі» і падскоквалі, што, як паказалі папярэднія даследаванні, з'яўляецца прыкметамі радасці ў грызуноў.

Вынікі эксперыменту былі апублікаваныя ў часопісе «Science» 12 верасня. Яны праліваюць новае святло на феномен гульнявых паводзін - важнай эвалюцыйнай рысы млекакормячых.

Гульня ў задавальненне

Падчас гульні з самцамі пацукоў у пакоі плошчай 30 квадратных метраў навукоўцы альбо хаваліся за кардоннай скрынкай, альбо давалі жывёлам фору, каб яны маглі знайсці сховішча.

Цягам аднаго-двух тыдняў пацукоў навучылі, што калі перад пачаткам гульні яны знаходзяцца ў закрытай скрынцы, якую адкрываюць выдалена, гэта значыць, што трэба шукаць чалавека. Калі скрынка з пацуком першапачаткова была адкрытая, гэта азначала, што жывёліна павінна хавацца.

Пацукі хутка разумелі і распрацоўвалі свае стратэгіі гульні. Напрыклад, яны пераглядалі месца, дзе людзі хаваліся ў папярэдніх гульнях і аддавалі перавагу хавацца ў непразрыстых скрынках.

Аўтары ўзнагароджваць пацукоў не ежай ці вадой, што зрабіла б эксперымент несапраўдным, а станоўчым сацыяльным узаемадзеяннем у форме фізічнага кантакту. Навукоўцы казыталі пацукоў, падобна таму, як людзі гуляюць з маленькімі кацянятамі або шчанятамі.

Аднак, навукоўцы падазраюць, што пацукі былі матываваныя не толькі гэтым узаемадзеяннем: ім падабалася гуляць дзеля самой гульні. Жывёлы пішчалі на высокіх частотах і гулліва падскоквалі падчас гульні, што даследчыкі звязваюць з адчуваннем шчасця ў жывёл.

Як толькі чалавек знаходзіў пацука, жывёлы пачыналі часта скакаць і «гулліва перакідвацца», часам паўтараючы працэс некалькі разоў, паказваючы, што яны хацелі б падоўжыць гульню і адтэрмінаваць узнагароджанне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках