29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску рабочыя замуравалі ў асфальт дарослыя дрэвы

18
У Віцебску рабочыя замуравалі ў асфальт дарослыя дрэвы

На цуды кладкі асфальту звярнулі ўвагу неабыякавыя мінакі.

Дрэвы на вуліцы Ільінскага ў Віцебску закаталі ў асфальт. Карані некалькіх дарослых дрэў каля аўтобуснага прыпынку «СШ № 21» аказаліся замураванымі, калі рабочыя клалі там тактыльную плітку для людзей, у якіх слабы зрок, каб папярэдзіць аб магчымай небяспецы. Калі б не ўвага неабыякавых мінакоў, яны б праз пару месяцаў загінулі без вады і паветра, паведамляе euroradio.fm.

ФОТА: VKURIER.BY

Хто і навошта закатаў у асфальт дрэвы каля аўтобуснага прыпынку? У Віцебскай гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя распавялі, што такі выпадак у горадзе адбыўся ўпершыню.

«Шчыра кажучы, першы такі выпадак у маёй практыцы, — распавядае Еўрарадыё кіраўнік інспекцыі Валерый Фанда. - Дрэвы закаталі ў асфальт праз бескантрольнасць будаўнікоў. Мы звязаліся з арганізацыяй, зрабілі прадпісанне, паабяцалі сёння ўсё выправіць.

З дрэвамі усё ў парадку. Некалькі дзён прастаялі. Але пытанне мы ўзялі на кантроль. Злога намеру не было, кажуць. Ну людзі такія безгаспадарчыя».

ПАСЛЯ ВЫПРАЎЛЕННЯ

Дрэвы ў асфальт закаталі рабочыя Віцебскага дарожна-будаўнічага ўпраўлення №3. Дырэктар арганізацыі Віталь Капцэвіч распавёў, што ведае пра сітуацыю і яе ўжо выправілі. А дрэвы замуравалі ў асфальт праз памылку ў праекце:

«У праекце гэтага рамонту не была прадугледжаная агароджа бардзюраў. Што маладому майстру далі, тое і зрабіў... На свой невялікі досвед. Асфальт вакол дрэў ужо выразалі, парадак наведзены. Цяпер чакаем прапаноў ад заказчыка, як рабіць далей».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках